Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад ЗША падтрымае фінансава ініцыятыву “Трох мораў”

12.12.2020 09:13
300 мільёнаў долараў пойдуць на ўмацаванне энергетычнай бяспекі Цэнтральнай Еўропы.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Rafał Guz

Міжнароднае агенцтва па фінансаванні развіцця ўрада ЗША выдзяляе 300 мільёнаў долараў на падтрымку Фонду "Трох мораў". Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя, у прыватнасці, на ўмацаванне энергетычнай бяспекі ў рэгіёне Цэнтральнай Еўропы.

Рашэнне аб падтрымцы ініцыятывы “Трох мораў” прыняў савет дырэктараў Міжнароднага агенцтва па фінансаванні развіцця. 300 мільёнаў долараў з'яўляюцца часткай пакета на 2 мільярды долараў, якія прызначаныя на фінансаванне праектаў у Афрыцы, Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, Лацінскай Амерыцы, Блізкім Усходзе, Усходняй Еўропе.

Нядаўна ініцыятыва “Трох мораў” атрымала падтрымку абедзвюх партый у парламенце ЗША. Рэзалюцыя па гэтым пытанні была прынята аднагалосна Палатай прадстаўнікоў Злучаных Штатаў.

ПР/юл