Беларуская Служба

У Індыі пандэмія дасягнула рэкордных маштабаў

24.04.2021 10:06
У Індыі за апошнія суткі памерла больш за 2000 чалавек, заражаных каранавірусам, пацверджана 340 000 выпадкаў новых захворванняў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/DIVYAKANT SOLANKI Dostawca: PAP/EPA

У перапоўненых бальніцах не хапае кіслароду, неабходнага для ратавання пацыентаў. Перад шпіталямі стаяць вялікія чэргі пацыентаў, якія чакаюць на прыём.

Усяго ў Індыі выкрыта 16 з паловай мільёнаў захворванняў на каранавірус, што выводзіць іх на другое месца ў свеце пасля ЗША. Паводле ацэнак спецыялістаў, цяперашняя хваля дасягне піка не раней, чым праз тры тыдні, таму колькасць заражаных і смяротных выпадкаў, верагодна, значна павялічыцца.

Урад Індыі развозіць кісларод спецыяльнымі цягнікамі альбо ваеннымі самалётамі ў бальніцы, дзе самая складаная сітуацыя. Таксама аказваецца ціск на вытворцаў кіслароду ды лекаў, каб павялічылі пастаўкі.

Надзвычай складаная сітуацыя пануе ў сталіцы Дэлі, дзе мноства пацыентаў паміраюць перад бальніцамі, бо на ўсіх не хапае ложкаў і кіслароду. На паркінгах зладжаныя мабільныя крэматорыі, каб спальваць целы памерлых.

ПР/юл