Беларуская Служба

Украіна перамагае ў бітве за Харкаў

14.05.2022 09:51
Расійскія войскі адступаюць і сыходзяць з ваколіц горада.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Mykola Kalyeniak

Расійскія войскі, верагодна, пачалі адыходзіць са сваіх пазіцый вакол Харкава, піша Інстытут ваенных даследаванняў ЗША (ISW). Такім чынам, гэта пацвярджае даклады генеральнага штаба ўкраінскай арміі.

Прычына адводу — страх перад контрнаступленнем украінскай арміі і слабасць расійскіх войск, гаворыцца ў паведамленні. Замест таго, каб захаваць свае пазіцыі, Масква арыентуецца на адвод войск на радзіму і ўвядзенне новых сіл.

«Такім чынам, выглядае, што Украіна выйграла бітву за Харкаў», — гаворыцца ў справаздачы аналітыкаў інстытута. Акружыць горад, а тым больш завалодаць, расіянам не ўдалося.

Паводле аналітыкаў Інстытуту, цяпер украінская армія паспрабуе перарваць расійскія каналы сувязі паміж Белгарадам і сіламі пад Ізюмам у Харкаўскай вобласці Украіны.

юл