Галоўны перамоўшчык ЕС Мішэль Барнье мае намер прадставіць амбасадарам 27 дзяржаў-членаў актуальны стан перамоваў з Вялікабрытаніяй наконт будучай гандлёвай здзелкі. Таксама сёння каардынацыйная група Еўрапейскага парламента па Вялікабрытаніі павінна азнаёміцца са станам перамоваў.
Перамовы паміж Бруселем і Лонданам працягваюцца. Нягледзячы на тое, што ўчора быў апошні тэрмін для дасягнення пагаднення, ён быў перанесены яшчэ раз. Пра гэта ўчора пасля размовы з брытанскім прэм'ер-міністрам Барысам Джонсанам паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. «Мы ўпаўнаважылі нашых удзельнікаў перамоваў працягваць перамовы і праверыць, ці можна дасягнуць пагаднення нават на такой позняй стадыі. Нягледзячы на тое, што яны былі вычарпаныя пасля амаль года перамоваў, нягледзячы на тое, што тэрміны былі перавышаны шмат разоў, мы лічым, што ў гэты момант адказнасць патрабуе яшчэ аднаго кроку», – дадаў кіраўнік камісіі.
Да канца года засталося менш за 3 тыдні. Калі ў гэты час не будзе ўзгоднена новае гандлёвае пагадненне, то са студзеня кантакты ЕС з Вялікабрытаніяй не будуць рэгулявацца ніякімі пагадненнямі, а мытныя пошліны і экспартныя абмежаванні будуць прымяняцца ў адпаведнасці з агульнымі правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, што будзе неспрыяльна для абодвух бакоў.
Тры ключавыя праблемы застаюцца нявырашанымі. Гаворка ідзе пра доступ рыбакоў з ЕС да брытанскага рыбалоўства пры роўных умовах канкурэнцыі і прымяненні Вялікабрытаніяй экалагічных стандартаў ЕС, працоўнага заканадаўства і правілаў дзяржаўнай дапамогі. Таксама існуюць рознагалоссі паміж Лонданам і Бруселем наконт будучай сістэмы ўрэгулявання спрэчак і ролі Суда ЕС.
ав