Беларуская Служба

Скарб сям'і Патоцкіх знойдзены ў Перу

19.08.2019 14:01
Калекцыю, якая налічвае 20 карцінаў, купілі два польскія фонды за каля 180 тысяч злотых (больш за 42 тысячы еўра).
  .
Замак у Ланьцуце.Photo: marbus79/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сталіцы Перу была знойдзена, магчыма, апошняя частка вялікай калекцыі, якую ў канцы вайны з Ланьцута (Łańcut) вывез спадчыннік сям'і Патоцкіх Альфрэд, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Знішчаныя вобразы знаходзіліся ў гаспадарчым памяшканні дому ў Ліме. Іх уладальніцай была італьянка, сяброўка Станіслава Патоцкага, якая атрымала карціны ў якасці аплаты за доўг.

Калекцыю, якая налічвае 20 вобразаў, купілі два польскія фонды за каля 180 тысяч злотых (больш за 42 тысячы еўра). Перамовы па гэтай справе доўжыліся некалькі тыдняў. Пазней была атрымана згода Міністэрства культуры Перу на іх вываз у Польшчу.

Перуанская калекцыя складаецца з тавараў, якія належалі сям'і Патоцкіх. Яе частку, хутчэй за ўсё, складалі карціны, якія ў канцы 1930-х гадоў былі вывезеныя з Польшчы на выставу ў ЗША. У 1940 годзе ў Нью-Ёрку яе арганізавалі Альфрэд Патоцкі, яго брат Ежы і пасол Польшчы ў Вашынгтоне.

Астатняя частка перуанскай калекцыі паходзіць з Ланьцута. Нагадаем, у 1944 годзе Альфрэд Патоцкі вырашыў эвакуяваць на Захад самыя каштоўныя творы мастацтва і мэблю замку ў Ланьцуце. У рэшце рэшт, яны трапілі ў Перу, паведамляе „Rzeczpospolita”.

аз