Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

13.02.2020 15:24
Зусім маладзенькая дзяўчына, яшчэ дзіця, якая ўвайшла ў шоу-бізнес як сапраўдны тайфун.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

На гэты раз я распавяду пра зусім маладзенькую дзяўчыну, яшчэ дзіця, якая ўвайшла ў шоу-бізнес як сапраўдны тайфун, а дасягнуць можа яшчэ вельмі многа, калі сумее разумна пакіраваць сваёй кар’ерай. Гаворка ідзе пра Вікі Габар, польку цыганскага паходжання, якая нарадзілася ў Германіі, заваявала папулярнасць не толькі ў Польшчы, але таксама за межамі дзяржавы.

Вікі нарадзілася 10 ліпеня 2007 года ў Гамбургу, пазней яе сям’я пераехала жыць у Польшчу, а праз нейкі час – у Вялікабрытанію. Праз сем гадоў сям’я зноў пераехала ў Польшчу, у Кракаў. Яе старэйшая сястра таксама звязала свой лёс з музыкай, яна кампазітарка і аўтарка тэкстаў песняў.

Калі Вікі было 11 гадоў, яна заняла другое месца ў музычнай праграме The Voice Kids, а летам 2019 года была выбраная прадстаўляць Польшчу на дзіцячым Еўрабачанні. Конкурс прайшоў у Польшчы, паколькі годам раней перамогу атрымала таксама польская пяснярка, Раксана Вэнгель (Roksana Węgiel), а па традыцыі конкурс ладзіць тая краіна, прадстаўнік якой перамог папярэдні. І польская спявачка перамагла другі раз запар! Пад канец года Вікі выдала свой сінгл, у абмежаваным накладзе 500 асобнікаў, а ўвесь даход ад продажу перадала на дабрачынныя мэты, на ахову навакольнага асяроддзя. Музыкантка выступіла таксама падчас навагодняга канцэрту, які ладзіла Польскае тэлебачанне, і запісала песню разам з вельмі вядомай і вопытнай пясняркай Каяй (Kayah – Katarzyna Rooijens, дзявочае прозвішча Szczot). І менавіта гэтую кампазіцыю я вам прапаную. Яна называецца «Rzmię w ramię» (Плячом у плячо).

Перад тым, як перайсці да песні, я павінна ўсё ж такі пару слоў сказаць таксама пра Каю. Нарадзілася пяснярка ў 1967 годзе ў Варшаве. Яе эстрадная мянушка Кая – гэта не толькі псеўданім аднаго чалавека, гэта цэлая фірма, якая займаецца гуказапісам. Кая спявае, піша тэксты, выступае ў СМІ. Адным словам, вельмі заслужаная і вядомая персона, лаўрэатка дзяржаўнай узнагароды – Крыжа Кавалерскага ордэну адраджэння Польшчы, шматразовая пераможца розных конкурсаў. Кая лічыцца адной з самых яркіх зорак польскага шоу-бізнесу, яна гарачая прыхільніца правоў жанчын, была звязана з Партыяй жанчын.

Ruszamy w dal, zaklęciem otwieram drzwi
Bogini w nas buzuje ze wszystkich sił
Ty siostrę masz we mnie, dobrze wiesz
W ciemności za dłoń pochwycę cię
Bądź pewna, że nie zgubisz się (Nie, nie)
Moja miła tańcz
I nie żałuj żadnej z chwil
Ramię w ramię popłyniemy razem
Zmieniamy ten świat, wspierając się tak
Bo żadna dama nie będzie tańczyć sama
Gdy sióstr tyle ma, gdy jest pośród nas
Więc moja miła tańcz
Jak róży cierń, ich słowa ranią nie raz
Nie będzie łez, bo wreszcie sprzyja mi czas (Eh, eh)
Ty siostrę masz we mnie aż po kres
Wśród krętych dróg nie zgubimy się
Bądź pewna, że nie zawiodę cię, nie, nie
Nie porównuj nigdy się
Każda wyjątkowa jest
Więc doceniaj swoje ja
Bo każda z nas to najcenniejszy skarb
Moja miła tańcz (Ahhh)
Gdy jesteś pośród nas!
Moja miła tańcz!

Мы адпраўляемся ў далечыню, я закляццем адчыняю дзверы. Багіня ў нас бушуе з усіх сілаў. Ты – сястра для мне, ты добра ведаеш – у цемры за далонь я схаплю цябе. Будзь упэўненай, што не згубішся. Не, не.

Мая мілая, танцуй, і не шкадуй ніводнай хвіліны.

Мы плячо ў плячо паплывем разам, зменім гэты свет, падтрымліваючы адна адну. Бо ніводная дама не будзе танцаваць сама, калі ў яе столькі сясцёр, калі яна сярод нас. Так што танцуй, мілая, танцуй.

Як калючая ружа, іх словы не раз наносяць нам раны. Не будзе слёз, бо ўрэшце нас падтрымлівае лёс. Ты – мая сястра да канца, сярод пакручастых дарог мы не згубім шлях. Будзь упэўнена, што я не падвяду цябе, не, не.

Не параўноўвай ніколі сябе, кожная з нас выключная. Таму цані сваё «я», бо кожная з нас – гэта самы каштоўны скарб.
Мая мілая, танцуй, калі ты сярод нас. Мая мілая, танцуй!

Ty siostrę masz we mnie – гэты сказ лепш не перакладаць даслоўна на беларускую мову. Калі б мы пераклалі даслоўна, то атрымалася б: «Ты маеш сястру ўва мне». Так па-беларуску не гаворыцца. Беларус сказаў бы хутчэй: Ты – мая сястра, ты для мяне як сястра.

Ramię w ramię – плячо ў плячо. Ramię – гэта частка рукі ад локця ўверх. Устойлівы выраз «ramię w ramię» азначае тое ж самае, што і беларускае плячо ў плячо – нешта рабіць разам, згодна, без непатрэбных дыскусій і сварак. На польскай мове існуе таксама іншае словазлучэнне wziąć w ramiona, што азначае проста «абняць кагосьці».

Żadna dama nie będzie tańczyć sama – ніводная дама не будзе танцаваць адна (сама). Тут я прывяду гісторыю з жыцця. Кая і Вікі Габар на днях павінны былі разам спяваць гэтую песню на канцэрце, але Вікі расхварэлася. Кая напісала ў сацсетках, што яна не будзе «танцаваць» адна, без сваёй сястры. І не прыйшла.

Ciernie – цярноўнік, церні, але таксама ў адзіночным ліку калючка (напрыклад, ружы).

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы