Беларуская Служба

«Эстафета свабоды дайшла да Мінска» – Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Гедройця

18.12.2020 15:08
У гэтым годзе пераможца павінен быў быць беларусам - сказаў старшыня камітэту ўзнагароды Багуслаў Хработа.
Андрэй Хадановіч фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Андрэй Хадановіч узнагароджаны прэстыжнай узнагародай імя Ежы Гедройця, якую прызнае газета Rzeczpospolita. Тое ж выданне прысвяціла беларускаму пісьменніку першую старонку сваёй пятнічнай газеты. Сярод намінаваных да ўзнагароды былі таксама Святлана Алексіевіч і Святлана Ціханоўская, шэраг польскіх ды ўкраінскіх дзеячаў. Паводле старшыні камітэту ўзнагароды Багуслава Хработы, у 2020 годзе не магло быць іншага пераможца, чым прадстаўнік беларускага народу. І хоць такі падыход можна было б назваць шавіністычным – гэта беларусы ў найбольшай ступені паказалі сваю прагу да свабоды, дыялогу і супрацоўніцтва ў рэгіёне цэнтральна-ўсходняй Еўропы, што і было галоўнай рысай дзейнасці былога рэдактара парыжскага часопісу «Культура».

Сам Андрэй Хадановіч пасля атрымання прэміі выказаў сваю ўдзячнасць, падкрэсліваючы, што каштоўнасці, якімі кіраваўся Ежы Гедройц, блізкія беларусам, якія выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць лепшай і надзейнай будучыні для сваёй краіны, заснаванай на еўрапейскіх прынцыпах. Галоўнай прычынай прызнання ўзнагароды Хадановічу быў пераклад песні «Муры», у арыгінале каталонскай песні, якая ў Польшчы стала гімнам пратэстаў і перамен у 80-х гадах. «Зараз гэтая эстафета свабоды дайшла да Мінска». Песню падчас сваёй дзейнасці і прэзідэнцкай кампаніі заспяваў Сяргей Ціханоўскі, а пасля затрымання – яго жонка. Яна стала аб’ядноўваць беларусаў у змаганні за свабоду і справядлівасць. Узнагарода Хадановічу – гэта па факту ўзнагарода для ўсіх беларусаў, якія паўсталі супраць рэжыму Лукашэнкі. Аб’яднанне, якое адбылося нягледзячы на розныя погляды, сацыяльную прыналежнасць, гэта водгук ідэі Гедройця, каторы заўсёды ўмеў зірнуць у будучыню, не аглядаючыся занадта ў гісторыю, шукаў элементы, якія нас аб’ядноўваюць, – расказаў газеце Rzeczpospolita Андрэй Хадановіч. Прэмія Гедройця прызнаецца ўжо 20 гадоў запар.

Rzeczpospolita/аев