Беларуская Служба

Pola Rise спявае хіт славутага польскага гурта T.Love

21.01.2021 17:45
Песня ўвайшла ў склад кампакт-дыску з нагоды 35-годдзя гурта.
Аўдыё
Pola Rise
Pola Risemat. promocyjne

Сёння я распавяду пра польскую музыкантку, якая выступае пад псеўданімам Поля Райс (Pola Rise). Сапраўдныя дадзеныя Полі – Паўліна Мілаш. Яна спявае, піша ўласныя тэксты і музыку. Нарадзілася жанчына ў 1989 годзе ў Варшаве, закончыла факультэт журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэту. Што цікава, Поля не вучылася ніколі ў музычнай школе. Вось такі вялікі талент ад прыроды.

Упершыню Поля паявілася на сцэне ва ўзросце 25 гадоў. У кастрычніку 2014 года яна выдала першую музычную кампазіцыю. Трэба сказаць, што музыкантка выконвае песні галоўным чынам на ангельскай мове, таму не было лёгка выбраць кампазіцыю ў яе выкананні ў нашу перадачу.

Нягледзячы на тое, што Поля не мае музычнай адукацыі, яна паказала, што яе самароднага таленту дастаткова, каб выступаць на сцэне нароўні з самымі адукаванымі музыкантамі. У сакавіку 2017 года яна падпісала кантракт з вельмі сур’ёзнай кампаніяй гуказапісу ў Польшчы Warner Music Poland. Дзякуючы гэтаму на пачатку 2018 года выйшаў дэбютны студыйны альбом Полі. На гэтай кружэлцы песні на ангельскай мове, а назоў носіць Anywhere But Here. Музычны матэрыял заваяваў прызнанне крытыкаў і пазітыўныя рэцэнзіі. У тым жа 2018 годзе пяснярка была намінаваная на званне аднаго з важнейшых адкрыццяў польскай музычнай сцэны пад назваю «Санкі».

Як я ўжо сказала, Поля спявае пераважна на ангельскай мове. Адзіная песня, якую я знайшла ў яе выкананні на польскай мове, гэта кампазіцыя, якую запісаў шмат гадоў таму гурт T.Love. У 2018 годзе выйшаў кампакт-дыск пад назваю Т.Cover. Нагода для выхаду кружэлкі – 35-годдзе дзейнасці гурту, такім чынам музыканты хацелі адзначыць свой юбілей. Альбом сабраў цікавыя песні музыкантаў, сапраўдныя хіты, але ў выкананні іншых музыкаў. Між іншым, у яго склад уваходзіць кампазіцыя «Jazda», якую спявае Поля Райс.

 

Przejedźmy się chociaż sama nie wiem tego czy chcę

Zabierasz mnie naprawdę

Przejedźmy się na drugą stronę tego, ja wiem

Pojedźmy tym pojazdem

Omińmy puste miasta, smutne wsie

Speluny, w których nic nie wiedzą

Pojedźmy tam, gdzie jeszcze nie był nikt, od tak

Przejedźmy się na pewno

Usiądźmy gdzieś i porozmawiajmy o tym co jest

Tutaj najważniejsze

Nie chodzi mi o narkotyki, chlanie czy sex

To nie są rzeczy święte

Nie pytaj mnie czy to dobry, czy to zły tak mówi

Nie powiem ci, kolego

Przejedźmy się chociaż sama nie wiem tego czy chcę

Na drugą stronę tego

Potrzebny jesteś mi

Potrzebny jesteś mi

Przyjacielu, musisz tam być

Przyjacielu, tylko ty

Przyjacielu, ostatni raz

Potrzebny jesteś mi

Potrzebny jesteś mi

 

Давай праедземся, хаця я сама не ведаю, ці я гэтага хачу. Ты мяне сапраўды забіраеш. Давай праедзем на другі бок таго, я ведаю. Давай паедзем на гэтым транспартным сродку, абмінём пустыя месцы, сумныя вёскі, забягалаўкі, у якіх нічога не ведаюць.

Давай паедзем туды, дзе не быў яшчэ ніхто, вось так, праедземся напэўна. Давай сядзем дзесьці і паразмаўляем пра тое, што тут самае важнае. Я маю на ўвазе не наркотыкі, п’янства ці секс, гэта не святыя рэчы. Не пытай мяне, ці ён добры, ці дрэнны, які гаворыць. Я табе не скажу, калега.

Давай праедземся, хаця я сама не ведаю, ці я гэтага хачу, на другі бок гэтага. Ты мне патрэбны, сябар, ты павінен там быць. Сябар, апошні раз ты патрэбны мне.

 

Przejedźmy się – давай праедземся, давай паедзем або давай пакатаемся. Дадзеная загадная форма дзеяслова ў польскай мове значна больш папулярная, чым на беларускай мове, дзе, праўда, яна існуе ў граматыцы, але ўжываецца даволі рэдка, акрамя, можа выразу «хадзем». Справа ў тым, што на дадзеным этапе развіцця беларускай дзяржавы, ды і беларускай мовы таксама, значны ўплыў на яе аказвае расійская мова, у якой няма такой формы загаднага ладу. У польскай мове, у сваю чаргу, гэтая форма вельмі папулярная – палякі ахвотна карыстаюцца такімі выразамі, як pijmy (давайце піць), chodźmy (хадзем), jedzmy (давай есць), а вось тут – przejedźmy się і г.д.

Zabierasz mnie naprawdę – ты забіраеш мяне на самой справе, насамрэч. Zabrać kogoś gdzieś – гэта значыць, запрасіць кагосьці нешта разам зрабіць, у гэтым выпадку – кудысьці разам паехаць.

Tym pojazdem – гэтым транспартным сродкам. Наконт гэтага слова мне ўспомніўся сапраўдны анекдатычны выпадак з майго жыцця. Шмат гадоў таму, калі я здавала іспыт на правы кіроўцы ў Польшчы, разам са мной здаваў малады чалавек, які шмат гадоў жыў за мяжой, здаецца, у Францыі. Яго мама, якая была на экзамене, смяялася, што калі сын пачаў хадзіць вучыцца на правы, ён доўга не мог зразумець, што значыць «pojazd». Гэтым афіцыйным тэрмінам у Польшчы называюць кожны транспартны сродак, а хлопец ведаў толькі простую, гутарковую мову.

Omińmy speluny – прапусцім, абмінем забягалаўкі. Speluna – гэта як забягалаўка з таннымі спіртнымі напоямі, так і кватэра, дзе ўладальнікі любяць час ад часу пайсці ў запой.

Chlanie – гэта і ёсць той запой, інакш – спажыванне спіртных напояў у вялікай колькасці.

нг