Беларуская Служба

Музыку для песняў Марыюша Ваўжыньчыка пішуць выдатныя кампазітары

28.01.2021 14:53
У чарговым выпуску «Музычнага ўрока польскай мовы» знаёмцеся з гэтым выканаўцам.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneScherbinator/Shutterstock

Пасля серыі жаночых мілагучных галасоў я сёння прадстаўлю вам выканаўцу-мужчыну. Завуць песняра Марыюш Ваўжыньчык (Mariusz Wawrzyńczyk). Нягледзячы на тое, што яго прозвішча гучыць даволі непрывабна ў шоў-бізнесе, Марыюш не ўзяў сабе артыстычнага псеўданіма, за што маё вялікае шанаванне.

Марыюш нарадзіўся ў 1988 годзе ў горадзе Бэндзін на поўдні Польшчы. Спяваць вучыўся ў Студыюме для песняроў імя Чэслава Немэна ў Познані. Акрамя спеву, ён вучыўся таксама танцаваць у фальклорным гурце «Сонейка». А пазней узяўся за рок-музыку, быў некалькі гадоў вакалістам рок-гурта. Заваяваў таксама нямала прэстыжных тытулаў і званняў у галіне эстраднай дзейнасці. Між іншым, Марыюш стаў пераможцам конкурсу «Дэбюты» у часе Нацыянальнага фестывалю польскай песні ў Аполі ў 2015 годзе. Акрамя таго, стаў лаўрэатам Фестывалю стваральнікаў польскай песні, Фестывалю ангельскай песні, Міжнароднага фестывалю песні маладой Еўропы, а таксама Фестывалю імя Ч. Немэна і атрымаў стыпендыю маршалка Любускага ваяводства за «выдатныя артыстычныя дасягненні».

Музыку для песняў Марыюша Ваўжыньчыка пішуць выдатныя кампазітары, між іншым некалькі гадоў таму для яго напісаў музыку славуты кампазітар гурту «Будка суфлёра» Рамуальд Ліпка. Марыюш хацеў уступіць у гурт, які заснаваў Ліпка пасля таго, як распалася група «Будка суфлёра». Праўда, далучыцца да калектыву яму не ўдалося, паколькі ў групе было ўжо трое вакалістаў, але ўзамен кампазітар высунуў прапанову, што напіша музыку для яго песні. І так зрабіў. Кампазітара няма ўжо ў жывых, але яго творчасць жыве ў песнях, якія спяваюць самыя розныя музыканты.

А я сёння выбрала песню ў выкананні Марыюша Ваўжыньчыка, якая называецца «Адзіны раз». Гэтая кампазіцыя ўваходзіць у разрад тых звыш паловы ўсіх песняў, у якіх спяваюць пра каханне.

Brakuje dni brakuje lat

Nie umiesz żyć nie umiesz spać

Dawno już oglądany film

Zaczyna teraz prawdą być

I wierzę w to nie czekam aż

Zapomnisz pierwsze słowa i

Zabieram cię zabieram nas

Nie mogę już dłużej czekać na

 

Jedyny raz nie mów nic

I udawaj że to sen

Jedyny raz powiedz tak

I nie zastanawiaj się

Będziemy tam sami

Nie zatrzyma nas już nikt

Jedyny raz powiedz mi

Że zawsze będziesz już

Dla mnie żyć

Nie wiem jak długo jeszcze mam

Czekać na odpowiedni znak

Listy i słowa wspólne dni

Tego nie zniszczy nawet czas

I wierzę w to poczekam aż

Zapomnisz pierwsze chwile ja

Zabieram cię zabieram nas

Nie mogę już dłużej czekać na

 

Chcesz dla mnie żyć jeden raz

Odpowiedz mi albo milcz

Chcesz dla mnie żyć jeden raz

Odpowiedz mi dla mnie

 

Бракуе дзён, бракуе гадоў. Не ўмееш жыць, не ўмееш спаць. Даўно ўжо ўбачаны фільм пачынае цяпер праўдай быць. І веру ў гэта, не чакаю, калі забудзеш першыя словы і я забіраю цябе, забіраю нас. Не магу ўжо даўжэй чакаць.

Адзіны раз не кажы нічога і рабі выгляд, што гэта сон. Адзіны раз скажы так і не думай. Мы будзем там адны, не затрымае нас ніхто. Адзіны раз скажы мне, што заўсёды ўжо будзеш для мяне жыць. Не ведаю, колькі мне яшчэ чакаць адпаведнага знаку. Лісты і словы, сумесныя дні. Гэтага не знішчыць нават час. І веру ў гэта, я пачакаю, пакуль ты забудзеш першыя хвіліны. Я забіраю цябе, забіраю нас, не магу ўжо даўжэй чакаць.

Хочаш для мяне жыць, адзін раз адкажы або маўчы. Хочаш для мяне жыць, адзін раз адкажы мне для мяне.

Brakuje dni, brakuje lat – таксама па-беларуску гаворыцца, што чагосьці «бракуе». Гэта значыць, ёсць недахоп дадзенай рэчы або паняцця. Таксама беларус можа сказаць «не стае» чагосьці, скажам, часу. Я толькі хачу папярэдзіць усіх, хто не вельмі добра валодае польскай мовай, але хацеў бы нешта сказаць па-польску, каб не рабіць даслоўны пераклад з беларускай і не казаць »nie staje», паколькі гэта будзе азначаць «не падымаецца, не ўстае», і палякі могуць зразумець няправільна.

Dawno już oglądany film – даўно ўжо ўбачаны фільм, няма на беларускай мове, адпаведнай з польскай, формы ад дзеясловы паглядзець (obejrzeć), таму трэба карыстацца іншымі словамі, на прыклад, убачаны, хаця фільм, канешне, можа быць «прагледжаны». А вось на польскай мове на кінафільм кажуць, акрамя фільм, таксама obraz – карціна, але нельга сказаць kinoobraz (кінакарціна).

Powiedz tak i nie zastanawiaj się – скажы так і не думай, не раздумвай. Zastanawiać się – вельмі папулярнае слова ў польскай мове. Палякі пастаянна над чымсьці zastanawiają się.

Jak długo mam czekać – а вось гэты сказ часта гучыць у дзіцячых пакоях, дзе бацькі, асабліва мамы, пытаюць у сваіх дзяцей, колькі ім прыйдзецца яшчэ чакаць, калі сын або дачка нешта зробяць. Словазлучэнне з дзеясловам «mieć» вельмі папулярнае ў польскай мове, хаця ў залежнасці ад намераў таго, хто гаворыць, значэнне можа крыху адрознівацца – ад жадання нешта зрабіць да абавязку гэта зрабіць. Прыклады:

Powiedziano mi, że mam zjeść obiad – мне сказалі, што я павінна паабедаць (або магу паабедаць).

Mam przyjść o piątej – я павінна прыйсці а пятай.

Mamy iść do kina z klasą – мы хочам ісці ў кіно з класам (або павінны ісці).

нг