Беларуская Служба

Беларуска ў Партугаліі прамуе беларускі фальклор з элементамі джазу

19.03.2021 16:59
Спалучэнне беларускіх ды партугальскіх мелодый прыносіць выдатныя вынікі.
Аўдыё
  • Кацярына Льдокава пра беларускую мову ў Партугаліі, дыяпару ды музічныя праекты
   ,
Прамацыйны здымак дыску "МоваДрэва", які неўзабаве будзе апублікаваны Кацярынай Льдокавайфота: Кацярына Льдокава

Пасля жнівеньскіх пратэстаў аб’ядналіся беларусы не толькі на радзіме, але і па-за межамі. Зараз жа іх актыўнасці бачна, хаця б у стварэнні народных пасольстваў і мітынгаў у падтрымку беларусаў. Ёсць аднак беларусы, якія ў дыяспары прасоўваюць беларускую культуру ўжо некалькі гадоў. Сярод іх спявачка Кацярына Льдокава, якая жыве ў Партугаліі і прамуе беларускую музыку сярод жыхароў той краіны. З Кацярынай размаўляў Альберт Ежы Вяжбіцкі.

Чым вы займаецеся ў Партугаліі і як прасоўваеце беларускую музыку ў краіне? Як выглядае гэтае спалучэнне Беларусі, Партугаліі ды джазу?

-Я жыву ў Партугаліі ўжо 15 год. За гэты час навучалася джазу і пачала пісаць сваю музыку. Напачатку гэта былі праекты звязаныя з традыцыйнымі еўрапейскімі танцамі, другі быў натхнёны бразільская музыкай. Потым з’явіўся праект натхнёны партугальскай музыкаў, традыцыйнымі мелодыямі і песнямі і ў гэты час мне ўдалося трапіць на фестываль «Etno Portugal». На ім збіраюцца музыкі з розных куткоў, з сабой яны прывозяць народныя, традыцыйныя мелодыі краін, з якіх яны ёсць. Для гэтага фестывалю мне трэба было знайсці беларускія традыцыйныя песні. І ў гэты момант я зразумела, што не ведаю ўвогуле традыцыйную беларускую культуру. Я пачала шукаць, знайшла песні і з гэтага часу ў мяне нарадзілася жаданне заснаваць гурт, які б граў музыку натхнёную гэтымі традыцыйнымі песнямі і мелодыямі. Калі фестываль скончыўся, я пачала шукаць больш музыкі і пачала пісаць свае аранжыроўкі на гэтыя кампазіцыі. І я запрасіла сваіх сяброў, каб мы пачалі граць гэтыя беларускія песні з новай аранжыроўкай, разам.

А які водгук ад людзей, якія слухаюць вас? Што кажуць пра беларускі фальклор?

-Людзям, якія прыходзяць на канцэрты, вельмі любяць слухаць беларускую мову і нешта сабе ўяўляць. Канешне, я ім расказваю, пра што песні, але заўсёды, калі мы слухаем нешта на мове, якой не разумеем, мы марым і думаем пра нешта сваё. І часта падыходзяць людзі і кажуць, што гэтыя песні ім нагадалі нешта з дзяцінства і прыпамінаюць нейкія гісторыі з маладосці.

І апошнім часам ты пачала таксама весці анлайн-сустрэчы з беларускай ды партугальскай музыкай. Раскажы, пра што яны, як на іх трапіць?

-У апошні час усе робяць нейкія анлайн-канцэрты і я таксама іх раблю. Яны бываюць час ад часу. Некалькі тыдняў таму, я грала канцэрт з беларускімі песнямі ў маіх аранжыроўках, разам з песнямі па партугальску. Далучыцца да іх вельмі проста – я публікую спасылкі ў фэйсбуку ды інстаграме.

А як беларусы ў Партугаліі? Ці іх шмат? Як змянілася арганізацыя беларускай дыяспары ў Партугаліі пасля выбараў? Бо ў шматлікіх краінах беларусы толькі зараз даведаліся, што яны там ёсць.

-У Партугаліі беларусаў няшмат, але пасля падзеяў у жніўні мы пачалі аб’ядноўвацца. Зараз я ведаю больш беларусаў, якія жывуць у Партугаліі і таксама нам удалося заснаваць культурна-адукацыйную асацыяцыю, якая называецца «Прадмова» і мы зарганізавалі Спеўны сход, які пачаўся некалькі тыдняў таму і я на гэтых сходах збіраюся навучаць беларускім традыцыйным песням. Таксама ёсць сход паэзіі і прозы, на які мы запрашаем беларускіх пісьменнікаў і гутарым з імі пра творчасць. Мы арганізуем мітынгі ў падтрымку Беларусі і апошнім часам, калі ў Партугаліі была Святлана Ціханоўская, мы таксама арганізавалі сустрэчу. Гэтая падзея застанецца з намі на жыццё. Хачу яшчэ дадаць, што ў Партугаліі не толькі беларусы салідарныя з людзьмі на радзіме. Вельмі шмат партугальцаў салідарныя, кажуць як захапляюцца намі. Бо ў Партугаліі ў 1974 годзе партугальцы змаглі перамагчы рэжым і стаць дэмакратычнай краінай. Многія памятаюць гэтыя часы. Партугальцы, якім за 50-60 год, яны адчувалі на скуры тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.

Хацелася б каб як мага менш беларусаў адчувала гэтыя катаванні, але таксама, каб праз гэтых 40 гадоў і ў нас было цэлае пакаленне, якое здабыла для сябе свабодную і дэмакратычную краіну. Дзякуй вялікі.


З праектамі Кацярыны можна пазнаёміцца на сайтах: https://katerinaldokova.com/https://www.youtube.com/channel/UC_XhbQm0afAEQ4XhDUyvQVQhttps://open.spotify.com/artist/5r5JuV2FowaxIOFXNVjmAl


Альберт Ежы Вяжбіцкі