Выяўленне карціны Эль Грэка „Экстаз святога Францішка” ў невялікай парафіі на Падляшшы - гэта пачатак неверагоднай гісторыі, пра якую ў размове з выданнем Gazeta Polska Codziennie распавядае рэжысёр дакументальнага фільма пад загалоўкам „Польскі Эль Грэка” Катажына Кавальска. Нагадваем, у 1964 годзе дзве супрацоўніцы Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук Ізабеля Галіцкая і Ганна Сыгетыньска знайшлі ў Касове Ляцкім (Kosów Lacki) карціну вядомага іспанскага мастака Эль Грэка.
„Я сустрэла Ізабелю Галіцкую ў 2016 годзе, калі вобраз Эль Грэка праходзіў рэстаўрацыю(…) і гэтая гісторыя мяне ўцягнула. Я вырашыла падрыхтаваць рэпартаж. Але гэта не вычарпала тэму. Пазней узнікла кніга, а затым пачалася падрыхтоўка дакументальнага фільма”, - кажа Кавальска.
Яна нагадвае, што карціна Эль Грэка, пакуль у 1974 годзе трапіла ў рукі кансерватараў, была схавана сем гадоў. „Пасля заканчэння кансервацыі многія спадзяваліся, што вобраз будзе вывезены і схаваўшы ў архівах Ватыкана. На шчасце, гэтага не адбылося. Дзякуючы намаганням сядлецкага біскупа Яна Мазура сёння мы можам паглядзець гэты твор мастацтва ў Дыяцэзіяльным музеі ў Седльцах на Падляшшы. Гісторыя карціны складаная, як і гісторыя самой Польшчы”, - дадае Кавальска.
Рэжысёрка падкрэслівае, што асноўнай воссю дакументальнага фільма пад загалоўкам „Польскі Эль Грэка” з’яўляецца гісторыя карціны: чарговыя этапы па даказанні яе сапраўднасці і захаванні. Другі аспект, гэта барацьба даследчыц, каб пераканаць свет у сапраўднасці адкрыцця. Фільм заканчваецца паказам вобраза Эль Грэка ў музеі ў Седльцах.
У размове з выданнем Gazeta Polska Codziennie Кавальска нагадвае , што Ізабэля Галіцка ўдзельнічала ў працы над сцэнарыем. Другі навуковец - Ганна Сыгетыньска памерла ў 2017 годзе.
Нагадваем, прэм’ера фільма Катажыны Кавальскай адбылася на пачатку красавіка ў TVP2. Супрадзюсарам дакумента з’яўляецца Інстытут Пілецкага.
аз