На выставе можна ўбачыць абсталяванне бальнічнага пакоя ад паліклінікі Джэмэлі. «Менавіта ў ім папа заставаўся падчас знаходжання ў бальніцы», – кажа куратар выставы Томаш Багіньскі:
-Мы паказваем шпітальны ложак, белую пасцельную бялізну з лагатыпам паліклінікі, тумбачку на рэчы, тумбачку на лекі, а таксама два крэслы. На новай выставе таксама ёсць фрагмент нідзе не публікаванага да гэтага часу дакументальнага фільму «Доктар» з удзелам асабістага папскага лекара, які 40 гадоў таму быў сведкам падзей на пляцы святога Пятра.
У сваю чаргу на сталай выставе ў музеі знаходзіцца арыгінальны 9-мм пісталет Browning HP, з якога Алі Агча страляў у Яна Паўла ІІ на пляцы св. Пятра, а таксама запэцканы крывёю касцюм кіраўніка службы бяспекі Ватыкана Франчэска Пазанісі, які сваім целам абараніў параненага Яна Паўла ІІ ад далейшых стрэлаў. Замах адбыўся 13 мая 1981 года.
ав