Беларуская Служба

Рэпартаж: Яблычны Спас на Святой гары Грабарцы

19.08.2021 12:59
Тысячы вернікаў прыбылі ў Манастыр Марфы і Марыі, каб прыняць удзел у святкаванні Праабражэння Гасподняга, аднаго з самых важных святаў у царкоўным календары.
Аўдыё
  • Рэпартаж з паломніцтва на святую Гару Грабарку.
   , 19  2021
Яблычны Спас на Грабарцы, 19 жніўня 2021 года Крыніца: PAP/Artur Reszko

19 жніўня праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з вялікіх 12-ці святаў – Праабражэння Гасподняга – Яблычны Спас. У Польшчы найбольш урачыста адзначаецца яно на святой Гары Грабарцы. Малітоўныя святкаванні пачаліся ўжо ўчора вечарам у жаночым Манастыры святых Марфы і Марыі.

Тысячы вернікаў прыбылі ў манастыр, каб прыняць удзел у святкаванні Праабражэння Гасподняга, аднаго з самых важных святаў у царкоўным календары. Паводле традыцыі, паломнікі прыносяць з сабой крыжы – маленькія і вялікія, каму які па сіле. Святая Гара Грабарка – гэта наша гара Табар – кажуць паломнікі.

У манастыры зараз знаходзіцца копія Холмскай іконы Багародзіцы, аднаго з найстарэйшых абразоў Божай Маці ў Польшчы.

Рэпартаж з паломніцтва на святую Гару Грабарку падрыхтавала Анна Пятроўская. Слухайце яго ў далучаным гукавым файле!

эж

Праваслаўная моладзь сустрэлася на Грабарцы

13.10.2019 13:57
Сёлета польскае Брацтва праваслаўнае моладзі зладзіла Малітоўныя сустрэчы на Грабарцы ўжо ў 14 раз.       

Сёння свята Спаса на святой гары Грабарцы

19.08.2020 11:04
Святая гара Грабарка з’яўляецца мэтай праваслаўных паломніцтваў з 17 ст. 

3 траўня праваслаўныя ўшаноўваюць заступніка дзяцей – святога Дзіцятку Гаўрыіла

03.05.2021 09:49
Паводле пераканання беларускіх вернікаў, дзіцятка Гаўрыіл з’яўляецца малітоўным заступнікам хворых дзяцей дзяцей і моладзі.