Беларуская Служба

Алеся Каролік з «Мовы Нанова»: Беларусы ў эміграцыі ахвотней цягнуцца да мовы продкаў

10.01.2022 14:24
Беларусы, якія апынуліся ў незнаёмым атачэнні, у чужым моўным і культурным асяроддзі крыху інакш пачынаюць глядзець на сваю нацыянальную тоеснасць,
Аўдыё
  • Легендарная «Мова Нанова» нарадзілася нанова ў Варшаве, кажа варшаўская завадатарка моўных курсаў Алеся Каролік.
Расклда заняткаў "Мовы нанова з Варшавы"Крыніца: https://www.facebook.com/MovaNanovaVava/

Хтосьці з нашых суразмоўцаў нядаўна сказаў, маўляў, невядома дзе зараз больш беларушчыны ў лукашэнкаўскай РБ, ці ў Варшаве, Вільні, Кіеве, Батумі і г.д. Уцякаючы ад пераследу з-за мяжу людзі пакавалі сабой не толькі рэчы першай неабходнасці, яны абавязкова сабой бралі Бацькаўшчыну. Мноства беларускіх ініцыятываў, якія нарадзіліся або перарадзіліся за мяжой, сведчыць менавіта пра гэта. Легендарная «Мова Нанова» нарадзілася нанова ў Варшаве, кажа варшаўская завадатарка моўных курсаў Алеся Каролік.

Сярод іншага мы пагутарылі пра тое, што беларусы, якія апынуліся ў незнаёмым атачэнні, у чужым моўным і культурным асяроддзі крыху інакш пачынаюць глядзець на сваю нацыянальную тоеснасць, культурную адметнасць. Як нядзіўна гэта прагучыць, менавіта тут, у Польшчы, беларусы з апошняй хвалі эміграцыі нярэдка адкрываюць для сябе беларускую мову працягвае.

Гутарку з Алесяй Каролік запісаў Эдуард Жолуд, слухайце аўдыё!

Алеся Каролік: На пачатку эміграцыі стаўцеся да яе, як да гульні

03.01.2022 15:51
За паўтары гады дзяўчына паспела наладзіць сваё жыццё ў новай краіне, але пачаткі не былі лёгкія.