Беларуская Служба

Алеся Каролік: На пачатку эміграцыі стаўцеся да яе, як да гульні

03.01.2022 15:51
За паўтары гады дзяўчына паспела наладзіць сваё жыццё ў новай краіне, але пачаткі не былі лёгкія.
Аўдыё
Алеся Каролік Крыніца: rh.by

Са жніўня 2020 года ў Польшчу па гуманітарных прычынах пераехала 23 тысячы беларусаў. На жаль, дагэтуль шмат беларусаў вымушаны ратаваць сваё жыццё і здароўе, ўцякаючы ад пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, адпаведна, гэта лічба ўвесь час працягвае расці.

Сярод тысяч такіх людзей аказалася і Алеся Каролік – лідарка суполкі жаночай салідарнасці ў Маладзечне, якая ладзіла акцыі супраць гвалту пазалетась у жніўні. Ужо знаходзячыся ў эміграцыі, у Варшаве, Алеся Каролік аднавіла беларускія курсы «Мова нанова» – стала адной з арганізатарак і настаўніц гэтай ініцыятывы.

Алеся жыве ў Польшчы ўжо амаль паўтары гады. За гэты час дзяўчына паспела наладзіць сваё жыццё ў новай краіне, але пачаткі не былі лёгкія.

-Усё залежыць ад чалавека і яго стаўлення да жыцця. Я па жыцці – аптыміст, заўсёды намагаюся ва ўсім пабыць пазітыў. Калі я пераехала ў Польшчу, першая мая афіцыйная праца была прыбіральшчыца. Чалавеку, які мае за плячыма некалькі адукацыяў, валодае мовамі, меў нейкі статус у родным горадзе, напрыклад, як у мяне ў Маладзечне, спачатку цяжка з гэтым пагадзіцца. Аднак я падыходзіла да гэтага, як да новага досведу, як да своеасаблівай гульні і мне гэта дапамагло, стала значна спакайней і прасцей. (...)

Цалкам гутарку з Алесяй Каролік слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Ū-Hub – польскія стартаперы з Беларусі

16.11.2021 09:44
Важную ролю ў прасоўванні іх інтарэсаў адыгрывае супольнасць і абмен інфармацыі паміж інвестарамі і маладымі стартапамі.