X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Урок польскай мовы: Эва Бэм спявае пра свой дзень народзінаў з Нінай Рычы

13.01.2022 15:49
Дзень нараджэння, які заканчваецца катастрофай у прысутнасці вялікіх слаў. 
Аўдыё
Ewa Bem
Ewa BemIza Grzybowska/materiały prasowe

Эва Бэм (Ewa Maria Bem-Sibilska) нарадзілася ў Варшаве ў 1951 годзе. Бацька быў піяністам, адзін з двух братоў таксама звязаў свой прафесійны лёс з эстрадай. А Эва выконвае перш за ўсё музыку ў стылі джаз, але таксама ёсць у яе рэпертуары кампазіцыі поп і блюз. Сама піша тэксты песняў і музыку да іх. Запісала нямала вялікіх хітоў, якія ўвайшлі ў гісторыю джазавай і забаўляльнай музыкі Польшчы. Супрацоўнічала з таленавітымі джазавымі музыкантамі, ездзіла з турнэ не толькі па Польшчы, але таксама іншых дзяржавах – была з канцэртамі ў ЗША, Заходняй Еўропе, скандынаўскіх краінах, на Кубе, у Індыі.

Пік кар’еры Эвы Бэм прыйшоўся на 80-ыя гады мінулага стагоддзя. Тады яна двойчы была названая вакалісткай года, а падчас аднаго з прэстыжных фестываляў польскай песні ў Апошлі атрымала ўзнагароду за кампазіцыю «Я граю за ўсё». Былі розныя віражы ў асабістым жыцці Эвы Бэм. У сярэдзіне 90-ых гадоў яна спыніла сваю эстрадную дзейнасць, каб сканцэнтравацца на сям’і, але праз некалькі гадоў вярнулася на сцэну. А пазней яе чакала сапраўдная трагедыя – у 2017 годзе ад анкалогіі памерла дачка Эвы Памела. Жанчына асіраціла дваіх маленькіх дзяцей, у выхаванні якіх дапамагаюць іх бацьку дзядуля і бабуля. Дарэчы, у Эвы ёсць другая дачка, з другога шлюбу, якая значна маладзейшая, чым была першая, нарадзілася ў 1995 годзе.

А я прапаную вашай увазе кампазіцыю ў выкананні Эвы Бэм, якая называецца Дзень нараджэння з Нінай Рычы.

Ech, zrobię spory wdech. Dumny wzrok, suknia jak z Paryża. Dziś wszystko kręci się wokół mnie. Patrzę na to z wyżyn. Tak, już wszyscy są. Stoją i w pas się gną. Nie byle kto – Christian Dior zdrowia życzy, Old Spice ściska mnie. Bruderszaft z Niną Ricci. Ech, robię spory wdech. Ja i tort. Stara gra: kto kogo. Już świeczki palą się. Patrzę w nie, tak jak w czas za sobą. Nie, nie zmuszę się dmuchnąć, nie mogę w nie. Nie byle kto – Christian Dior świeczki liczy, Old Spice śpiewać chce «Sto lat» z Niną Ricci. Chanel już na cel wzięła mnie. Cała wściekła, bo wnet Sam Gillette Chce z nią iść aż do piekła. A ja płynę przez dostojny blask. W ogniu widzę twoją twarz. Wołasz mnie, a ja rzucam się jak halny wiatr. Pewna, że ci radę da jedna moja łza. Żarty na bok, o tak, party już sięga dna. Nie byle kto – Christian Dior z gniewu syczy, bo płonący tort wbił się w kok Niny Ricci.

Эх, глыбока ўдыхну. Горды позірк. Сукенка, як з Парыжа. Сёння ўсё круціцца вакол мяне. Гляджу на гэта з вышыні. Усе ўжо прыйшлі. Стаяць і ў пояс кланяюцца. Не абы-хто – Крысціян Дыёр віншуе, Олд Спайс абдымае мяне, пацалунак з Нінай Рычы. Я глыбока ўздыхаю. Я і торт. Старая гульня – хто каго. Ужо свечкі гараць. Я гляджу на іх, як на час за сабой. Не, я сябе не прымушу іх задзьмуць.

Крысціян Дыёр свечкі лічыць, Олд Спайс спявае мне віншаванні з Нінай Рычы. Шанэль ужо ўзяла мяне на прыцэл. Яна злуецца, бо Сэм Джылет захоча ісці з ёй у пекла. А я плыву праз дастойны бляск. У агні бачу твой твар, ты клічаш мяне, а я кідаюся, як горны вецер. Упэўненая, што з табой справіцца адна мая сляза. Канец жартам, о так, вечарына ўжо сягае дна. Не абы-хто – Крысціян Дыёр шыпіць у гневе, таму што падпалены торт упаў на пучок Ніны Рычы.

Жартаўлівая песня пра вечарынку ў вышэйшых сферах, дзень нараджэння, які заканчваецца катастрофай у прысутнасці вялікіх слаў. Магчыма, гэта страшны сон некаторых прадстаўнікоў так званага бамонду, але хутчэй не самой Эвы Бэм, якая з гумарам ставіцца як да сваёй славы, так і да іншых прадстаўнікоў шоу-бізнесу.

Пачну разгляд тэксту з загалоўка. Дзень нараджэння з Нінай Рычы. Я думаю, што гэтае імя і прозвішча ведаюць усе або амаль усе. Рычы была славутай мадэллю, дызайнеркай мінулага стагоддзя. Яна нарадзілася ў Італіі, але заснавала свой дом моды ў Францыі і там дабілася вялікай міжнароднай славы.

Patrzę na to z wyżyn – я гляджу на гэтай з вышыні. Гэта значыць, я спакойна стаўлюся да таго, што адбываецца навокал, мяне гэта не цікавіць.

Bruderszaft – або інакш «піць на брударшафт». Гэтая традыцыя вядомая таксама ў Беларусі ці ў Расіі. Слова паходзіць з нямецкай мовы, па-нямецку Brüderschaft азначае «братэрства». Гэта застольны абрад, які замацоўвае сяброўства. Двое людзей п’юць у адным часе свае чаркі з пераплеценымі рукамі ў локцях.

«Sto lat» – гэта назоў папулярнай песенькі, якую ў Польшчы спяваюць на днях народзінаў. Сто гадоў, сто гадоў хай жыве нам.

Halny wiatr – так называецца вельмі моцны вецер, які дзьме пераважна ў высокіх гарах, таму можна перакласці гэтае словазлучэнне як «горны вецер».

Party sięga dna – вечарына або ўрачыстасць зусім папсавалася, ідзе не так, як было задумана. Парты – гэта слова з ангельскай мовы, якое азначае «прыватная ўрачыстасць з нейкай нагоды», напрыклад, дня народзінаў. На беларускую мову перакладаецца «вечарынка», хаця імпрэза (impreza – так кажуць і ў Польшчу) можа адбывацца і ў дзень.

нг


Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы