Беларуская Служба

Кнігу баладаў Уладзімера Арлова прадставілі ў Бельску Падляскім

13.04.2022 12:43
Дзеянне гэтых балад адбываецца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая плеяда гістарычных і сучасных асобаў: ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі і да сучасных украінскіх паэтаў.
Аўдыё
  • Уладзімер Арлоў распавёў таксама як пісалася гэтая ўнікальныя кніга баладаў, а з пісьменнікам гутарыў наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк.
Кнігу баладаў Уладзімера Арлова прадставілі ў Бельску ПадляскімКрыніца: Я. Іванюк

«Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» – двухмоўная кніга баладаў Уладзімера Арлова з арыгінальным беларускім тэкстам і перакладам Багдана Задуры выйшла ў мінулым годзе ў выдавецтве «Варштаты Культуры» у Любліне.

Асаблівасць твору, як пішуць выдаўцы, заключаецца ў разнастайнасці. Дзеянне гэтых балад адбываецца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая плеяда гістарычных і сучасных асобаў: ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі і да сучасных украінскіх паэтаў.

Амаль рэпартажны верызм спалучаецца з анірызмам, лірызм пераплятаецца з іроніяй і сарказмам, пачуццё гумару часта парываецца з пачуццём трагізму. Чытаючы «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», мы здзяйсняем фантастычнае і займальнае падарожжа па гісторыі і сучаснасці.

У такім падарожжы мелі магчымасць прыняць удзел тыя, хто прыйшоў на прэзентацыю кнігі ў Бельску Падляскім. Уладзімер Арлоў распавёў таксама як пісалася гэтая ўнікальныя кніга баладаў, а з на прэзентацыі пабываў наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё!

У. Арлоў: З Калядамі звязаны пачатак маёй літаратурнай творчасці

24.12.2021 11:15
Адзначаць Каляды ў змрочныя часы камунізму не было проста.

Курсы «Мова Нанова» гуртуюць беларусаў ва Уроцлаве

08.04.2022 13:07
Зміцер Цярэнцьеў некалькі месяцаў жыве ў польскім горадзе Уроцлаў. Ён сам – выкладчык беларускай мовы і музыка.