Беларуская Служба

10 чэрвеня распачнецца фестываль Тэатра Польскага радыё і Польскага тэлебачання «Два тэатры»

03.06.2022 08:11
Сёлета за гран-пры і шматлікія ўзнагароды будуць змагацца 19 радыё і 12 тэлеспектакляў.
.
..

10 чэрвеня ў Замасці распачнецца 21-ы фестываль Тэатра Польскага радыё і Польскага тэлебачання «Два тэатры», на якім акрамя прэзентацый радыёспектакляў і тэлеспектакляў запланавана мноства спадарожных мерапрыемстваў. Будуць выступы, канцэрты, сустрэчы з зоркамі і майстар-класы для дзяцей, расказвае дырэктар Тэатра Польскага радыё Януш Кукула:

-Вельмі багатая прапанова для жыхароў Замасці, турыстаў, гледачоў тэлевізіі і слухачоў Польскага радыё. Спектакль ужывую будзе нечым вельмі выключным, бо мы пакажам фрагменты ў адаптацыі Вальдэмара Мадэстовіча «Пан Тадэвуш». З Вільні прыедзе спектакль «Дзяды». Рэчыталь Адама Струга. Сустрэчы з зоркамі, якіх будзе вельмі шмат.

Сёлета за гран-пры і шматлікія ўзнагароды будуць змагацца 19 радыёспектакляў і 12 тэлеспектакляў. Пераможцы будуць абвешчаныя падчас гала-ўрачыстасці, якая адбудзецца 13 чэрвеня на Вялікім рынку ў Замасці. Сёлета галоўныя прызы фестывалю атрымаюць Магдалена Завадска і Анджэй Масталеж. Сёлетні агляд пачнецца прэзентацыяй радыёп'ес і спектакляў з іх удзелам.

ав

Польска-беларускія праекты будуць прэзентаваць на фестывалі ў Рыме

01.06.2022 12:06
У Рыме пачынаецца ХІХ Фестываль польскай культуры «Corso Polonia».