Беларуская Служба

У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст»

06.07.2022 09:17
Івэнт будзе арганізаваны ў фармаце сямейнага арт-пікніка, дзе да позняга вечара кожны зможа знайсці для сябе заняткі на любы густ.
-
«Гучна-фэст»Foto: .

Оўпэн-эйр пройдзе на беразе Віслы на пляцоўцы павільёна «Fala» 10 ліпеня (наступная нядзеля). 

Жадаеце ўбачыць і купіць працы беларускіх мастакоў і дызайнераў? Для вас працуе арт-маркет.
Жадаеце падтрымаць палітвязняў? Вы зможаце зрабіць нават больш для Беларусі на пляцоўках беларускіх НДА.

Вы маленькі беларус ці беларуска? Адмыслова для вас арганізатары прадугледзелі дзіцячую зону.
На тэрыторыі «Гучна-фэсту» будзе працаваць фудкорт, а за ахаладжальныя напоі адказваюць адразу два бары: «Fala» і беларусы «Karma».

Увечары сучасная Беларусь загучыць з фестывальнай сцэны. У праграме: актрыса і спявачка Chornabrova, магутны рэпкор ад Цяпін Crew, касмічны этна-электронны дуэт Shuma, пастаянныя госці еўрапейскіх фестываляў Dlina Volny і любімцы публікі – «Разбітае Сэрца Пацана» ў поўным складзе.
«Гучна-фэст» – гэта голас сучаснай Беларусі, які, нягледзячы ні на што, гучыць упэўнена і прыгожа. Прыходзьце і пераканаецеся самі.

10 ліпеня (нядзеля), 11:00 – 23:00, Fala – Pawilon nad Wisłą (bulwar Flotylli Wiślanej, przy Płycie Desantu). Уваход вольны!

Фестываль пройдзе ў рамках «Тыдня беларускай культуры». Частка ад атрыманых сродкаў пойдзе на дапамогу Украіне.

ав

Распачаўся ХХІХ Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Катэдральны арган»

04.07.2022 16:34
У варшаўскай катэдральнай базыліцы святога Яна Хрысціцеля можна пачуць выдатных арганістаў з многіх краін Еўропы.