Беларуская Служба

У Барыку, на самой мяжы з Беларуссю, ужо ў пятніцу распачнецца Фестываль Абуджаных ТУТАКА

14.07.2022 11:23
З аднаго боку, гэта нашчадак калісьці вядомага фестывалю «Басовішча», але з іншага, гэта цалкам новая імпрэза, бо і сітуацыя беларусаў у краіне ды за мяжой памянялася.
Аўдыё
  • У Барыку, на самой мяжы з Беларуссю, ужо ў пятніцу распачнецца Фестываль Абуджаных ТУТАКА
.
.Tutaka 2022

У 90-ыя «Басовішча» абудзіла беларусаў Падляшша, каб з гонарам казаць пра сваю тоеснасць і праяўляць гэта пры дапамозе сучаснай музыкі і бел-чырвона-белых колераў вольнай Беларусі. У 2020 годзе масава абудзілі ся беларусы ў Беларусі, а бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам народу абуджанага, нязломнага і крэатыўнага.

Пасля падзей 2020 году ў фондзе «Тутака» нарадзілася ідэя аднавіць Басы і стварыць нешта падобнае, але адначасова і іншае. Расказвае адзін з арганізатараў Зміцер Косцін.

-Фестываль Абуджаных Тутака – гэта фестываль сучаснай беларускасці. Гэта месца для розных відаў культуры. Тут сустракаюцца музыка, розныя віды мастацтва, але і людзі, якія цікавяцца сітуацыяй у Беларусі. Фестываль – перад усім месца сустрэч і дыскусій, абмену думкамі. Ідэя фестывалю нарадзілася пасля падзеяў 2020 году, калі мы пабачылі абуджэнне беларусаў у Беларусі. Мы тут, на Беласточчыне, памяталі, як тут адбывалася абуджэнне беларусаў у 90-ыя, якія стварылі фестываль Маладой Беларусі «Басовішча». Тутака лічыць сябе ў пэўным сэнсе яго нашчадкам, але гэта ўжо крыху пра іншае, паколькі Беларусь абудзілася і змянілася. Адсюль ідэя фестывалю Абуджаных Тутака.

Фестываль будзе праходзіць на працягу двух дзён. 15 ліпеня – дзень сустрэч, акцый і танцаў. 16 ліпеня – дзень майстар-класаў, спектакляў і канцэртаў.

Фестывальная зона і намётавае мястэчка будуць працаваць ад 13.00.

У пятніцу будуць заняткі з Мова Нанова. Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі: разам з Аляксандрай Канафальскай можна будзе зрабіць «Птушкі Свабоды». З 21:00 – танцы ў лесе! «Проста танцуй!» – Sw@da b2b Magdala – Dj Set.

У суботу, 16 ліпеня, падрыхтаваныя спектакль для дзяцей «Брыдке качэня» Тэатру Czrevo на гаворцы беларусаў Падляшша і спектакль Тэатра ценяў. Майстар-класы па вырабе лялькі «матанкі», па вырабе паясоў «краек», традыцыйных беларускіх выцінанак.

Руфіна Базлова правядзе мастацкая акцыя «Framed in Belarus»/майстар-клас па вышыўцы для дарослых.

Субота – гэта таксама дыскусіі на тэму беларускай эміграцыі пасля 2020 года, беларускай культуры па-над межамі, а таксама тэма вайны ва Украіне.

Вечарам пачынаюцца канцэрты – J:MORS, Chornabrova, праект «Слухай рух», Shuma, Volski. Імя аднаго з выканаўцаў застаецца ў сакрэце, арганізатары абяцаюць сапраўдную петарду.
Завершыцца свята танцамі пад музыку Hajda Banda + Sw@da b2b Magdala – Dj Set – «Проста танцуй!»

слухайце аўдыё

ав

«Наша памяць» і Беларускае гістарычнае таварыства з сядзібай у Беластоку ўсталёўваюць помнік на магіле св. Марыі Петручук

14.07.2022 08:11
Марыя Петручук стала ахвярай нападу, здзейсненага gfl камандаваннем капітана Рамуальд Райс псеўданім «Буры».