Беларуская Служба

Алесь Аркуш: Беларуская эміграцыя патрабуе інтэлектуальнай «ежы»

19.08.2022 12:12
«Перанос выдаванне беларускіх кніг за мяжу, бадай што, адзіны выхад захаваць незалежныя выдавецтвы»
Аўдыё
  • Алесь Аркуш: Беларуская эміграцыя патрабуе інтэлектуальнай «ежы»
Алесь АркушЯраслаў Іванюк/ Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пасля трагічных падзеяў жніўня 2020 года рэжым Лукашэнкі перастаў нават прыкідвацца беларускім. Сілавікі ды ідэалагічная абслуга наўпрост займаюцца зачысткай Беларусі ад усяго беларускага. У турмах апынуліся праваабаронцы, журналісты, дзеячы культуры. Аднак многім удалося пазбегнуць турмы, выязджаючы на эміграцыю.

Да 2020 года беларускі выдавецкі рух нават у складаных умовах здолеў развівацца, а большасць новых незалежных выданняў усё ж такі траплялі ў кнігарні. Цяпер сітуацыя змянілася кардынальна. Дзейнасць некаторых выдавецтваў прыпыненая на некалькі месяцаў, іншыя павінны атрымаць паўторную «ліцэнзію». Некаторыя з выдаўцоў пакінулі Беларусь.

«Перанос выдаванне беларускіх кніг за мяжу, бадай што, адзіны выхад захаваць незалежныя выдавецтвы», лічыць беларускі літаратар, выдаўца і журналіста Алесь Аркуш, а гутарку з ім запісаў Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё!

эж

Літаратурны крытык: Беларуская літаратура перажывае росквіт

08.12.2019 09:12
Сучасныя беларускія пісьменнікі не карыстаюцца ніякай падтрымкай з боку дзяржавы, а іх творы і так уваходзяць у мэйнстрым беларускай літаратуры.

Юбілейны «Гліняны Вялес» будзе ўручаны ў траўні гэтага года

26.01.2022 13:47
Вядомы ўжо шорт-ліст кніг, якія ў гэтым годзе намінаваныя да прэміі.