Беларуская Служба

Fantastic Swimmers прадставілі новую праграму імправізацый польска-беларускіх джазавых дуэтаў

24.11.2022 16:20
Пад клавішны акампанемент бэндлідэра Віктара Сямашкі імправізуюць беларускія і польскія музыкі, якія жывуць у Варшаве.
Аўдыё
  • Fantastic Swimmers прадставілі новую праграму імправізацый польска-беларускіх джазавых дуэтаў
   Fantastic Swimmers
Фрагмент афішы Fantastic Swimmers.

Беларуска-польская фармацыя Fantastic Swimmers прадставіла ў Сеціве праграму дуэтаў. Пад клавішны акампанемент бэндлідэра Віктара Сямашкі імправізуюць беларускія і польскія музыкі, якія жывуць у Варшаве. Фартэпіяна спалучаецца з разнастайнымі духавымі – трубой (Ольгерд Далькальскі), фаготам (Віталь Эпаў), басовым клярнэтам (Пётар Мэлэх), альтовым саксафонам (Ян Малкоўскі), а таксама з перкусіяй (Пётар Дамброўскі), скрыпкай (Мартына Кабульская), акардэонам (Аляксей Варсоба) і вакалам (Вераніка Лось). Кампазіцыі з большага мініятурныя, вытрыманыя ў духу свабоднага джазу і сучаснае акадэмічнае музыкі, прытым выкананыя абсалютна спантанна:

-Альбом дуэтаў – даўняя ідэя. Матэрыял збіраўся цягам году. Менавіта з дуэтаў мы звычайна пачыналі нашыя студыйныя сесіі ў Варшаве. Яны давалі магчымасць хутка ўсталяваць кантакт з кожным музыкам паасобку, каб потым супольна і аператыўна будаваць няпростыя музычныя структуры. Але ў альбоме хапае і лёгкасці, і гумару, і нечаканых паваротаў ды вельмі кранальных для мяне асабіста момантаў.

Віктар Сямашка распавёў, што вокладкай для рэлізу стала праца Мар'яна Валентыновіча, у 1928 г. польскі мастак такім чынам аздобіў нотнае выданне «Zatańczmy tango!». Наш зуразмоўца таксама звярнуўся да агульных пачаткаў польскага і беларускага джазу. Новую праграму Fantastic Swimmers «Duos» можна паслухаць і адвольна спампаваць тут.

А гутарку з Віктарам Сямашкам цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Кіно сучаснай Беларусі

21.11.2022 17:21
У Варшаве прайшоў паказ беларускіх фільмаў, які арганізатары называюць сапраўдным кінафестывалем для Беларусі. 

Беларускія выдаўцы прымуць удзел у 30-тым Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

23.11.2022 14:18
З чацвярга па нядзелю (24-27 лістапада) у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве будзе праходзіць 30-ты Кірмаш гістарычнай кнігі.

Кіраўніца Музею Вольнай Беларусі: Пляцоўка - запатрабаваная

23.11.2022 15:02
Прэстыжная лакалізацыя ў цэнтры Варшавы па вуліцы Фоксаль 11 дазваляе трапіць там без праблемаў усім, хто шукае кантакту з беларускай культурай.