Гэта сучаснае мультымедыйнае відовішча пра выбітных палякаў. На экране можна ўбачыць, між іншым, Мечыслава Бекера, Ірэну Сендлер і Яна Шчэпаняка. Відовішча будуць паказваць у спецыяльна распрацаваных паўпрычэпах, якія праедуць усю краіну.
Прэм'ера праекту адбылася ў Варшаве. Падчас цырымоніі віцэ-прэм’ер і міністр культуры Пётр Гліньскі сказаў, што ў спектаклі выступае больш за сто палякаў, якія маюць сусветныя дасягненні ў сваіх галінах:
-Дасягненні ў галіне польскай навукі, культуры, спорту, гаспадаркі. Гэта ўсё вельмі істотныя элементы польскай гісторыі, пра якія варта расказваць. Гэта больш за 100 постацяў, пра якіх расказваюць мультымедыйным чынам. Часта гэта малавядомыя людзі, але іх дасягненні маюць сусветны маштаб.
Праект «Іскра Незалежнай» падрыхтаваны бюро « Незалежная» (Niepodległa). Спектакль пачне сваё нацыянальнае турнэ 2 сакавіка ў Пярэмышлі. Наступныя паказы запланаваны ў Ланьцуце, Жэшаве і Мейсце-Пястовэ.
ав