Беларуская Служба

Каштоўныя калекцыі на мове эсперанта перададзены Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы

31.05.2023 10:50
Бібліятэка Гектара Ходлера і матэрыялы з архіваў Сусветнай асацыяцыі эсперанта ў Ратэрдаме былі ўрачыста перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі.
Аўдыё
  • Каштоўныя калекцыі на мове эсперанта перададзены Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы
Частка перададзенай калекцыіfot. Danuta Matloch/MKiDN

Віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі падкрэсліў, што дзякуючы гэтаму падарунку Нацыянальная бібліятэка становіцца цэнтрам дакументацыі на мове эсперанта:

- Калекцыя нацыянальнай бібліятэкі павялічыцца на амаль 30 тысяч друкаваных публікацый, дыскаў, фотаздымкаў, архіўных матэрыялаў, якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай ведаў пра культуру эсперанта. Жадаю, каб рэсурсы, перададзеныя пад прафесійную апеку нацбібліятэкі, напоўніцу выкарыстоўваліся не толькі даследчыкамі і спецыялістамі, а таксама аматарамі і паслядоўнікамі ідэі эсперанта.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі падкрэсліў, што эсперанта з’яўляецца важнай часткай сусветнай і польскай спадчыны:

-Для палякаў – гэта частка ўласнай гісторыі. Паколькі пачатак мовы эсперанта і руху эсперанта ў Польшчы паклаў Людвік Заменгоф. Гэта заўсёды будзе частка польскай спадчыны. Дзякую ўсім тым, дзякуючы каму прыезд сямі тон кніг, паштовак, архіўных матэрыялаў з 19 стагоддзя па сёння, якія дакументавалі эсперанта ў кожнай краіне, апынуліся ў бібліятэцы.

Стварэнне эсперанта – справа Людвіка Заменгофа, афтальмолага яўрэйскага паходжання, які жыў на польскіх тэрыторыях, акупаваных Расіяй, ураджэнца Беластока. Яго мэтай было стварыць нейтральную і лёгкую для засваення мову, карысную для міжнацыянальных зносін, але не замену іншым нацыянальным мовам.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі таксама паведаміў, што падасць заяўку на ўнясенне гэтай каштоўнай калекцыі ў рэестр ЮНЕСКА «Памяць свету».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры