Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня Томаша Ліпіньскага «Не пытай мяне»

21.03.2024 18:20
Гэтая кампазіцыя была часткай гукавой дарожкі самага касавага польскага фільму 1994 года.
Аўдыё
Tomek Lipiński
Tomek LipińskiAndrzej Jarocki/PR

У гэтай перадачы я вярнуся да творчасці вядомага польскага выканаўцы Томаша Ліпіньскага. Яго музыка калісьці ўжо паяўлялася ў нашым эфіры, але сёння я выбрала кампазіцыю, якая выдатна ілюструе рэальнасць нашага мірнага жыцця, за блізкай мяжой якога ідзе жорсткая вайна. Дарэчы, гэтая кампазіцыя была часткай гукавой дарожкі ў фільме, дзе таксама ішла гаворка пра ваенны час, хоць і не ў Польшчы, 90-ыя гады і цёмныя справы гандляроў зброяй. Фільм Уладзіслава Пасікоўскага «Psy-2» (Сабакі-2) расказвае пра пастаўкі зброі бакам канфлікту падчас вайны на Балканах.

Крыху інфармацыі пра выканаўцу – Томаша Ліпіньскага (Tomasz Lipiński). Ён нарадзіўся ў жніўні 1955 года ў Варшаве. Рок-музыкант, вакаліст, аўтар песень, кампазітар і гітарыст, фронтмэн і адзін з заснавальнікаў гуртоў Brygada Kryzys, Tilt і Fotoness. Аўтар музыкі да кінафільмаў.

Ён сам калісьці сказаў, што быў бунтаром у дзяцінстве, не мог падпарадкавацца школьным правілам. Хлопец гадаваўся ў няпоўнай сям’і, без бацькі, адной толькі маці, якая працавала і не мела дастаткова часу, каб займацца сынам. Са сваім бацькам Эрыкам Ліпіньскім Томаш пазнаёміўся, калі яму было ўжо 8 гадоў.

Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў у Варшаве, але кінуў вучобу, каб заняцца музыкай. Быў удзельнікам гурта Izrael, запісаў таксама два сольныя альбомы, быў музычным журналістам у часопісе «Tylko Rock», працаваў дырэктарам па маркетынгу фірмы гуказапісу BMG Poland. Выступаў у кінафільмах, сыграў некалькі роляў другога плана.

З цікавых фактаў: Томаш прыняў будызм, быў вучнем дацкага прапагандыста тыбецкага будызму ламы Оле Нідала. Атрымаў таксама прэстыжную дзяржаўную ўзнагароду – Афіцэрскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы. І пераходзім да песні «Не пытай мяне» (Nie pytaj mnie).

Świat oszalał! Nikt nie wie nic

Krew płynie ulicami. Zabijamy się by żyć

Nie dziw się. Każdy robi co chce

Nawet się nie staraj zrozumieć tego, nie

Nie, nie mów mi, nie. To jest dobre, a to złe

Nie pytaj czemu znowu tu nie ma mnie

Gdzie jestem i po co i co robię tam i

Czy będę z Tobą, bo tego nie wie nikt

Nie pytaj mnie, czy naprawdę kocham Cię

Nie mów mi, co jest dobre, a co złe

Świat oszalał! Nie wiadomo jak żyć

Kiedy sensu nie ma już prawie nic

Muszę robić to co robię. Robię to co chcę

I nawet się nie staraj zatrzymać mnie

Przytul się, dlatego, że Ci dobrze i dlatego, że Ci źle

I nie pytaj po co jestem przy Tobie i czy

Zawsze będę z Tobą, bo tego nie wie nikt

Nie pytaj mnie...

Nie mów mi...

Свет звар'яцеў! Ніхто нічога не ведае. На вуліцах цячэ кроў. Мы забіваем сябе, каб жыць. Не здзіўляйцеся. Кожны робіць што хоча. Нават не спрабуй гэта зразумець...

Не, не кажы мне, не - гэта добра, а гэта дрэнна. Не пытайся, чаму мяне зноў няма. Дзе я, і чаму, і што я там раблю, і ці буду я з табой, бо ніхто не ведае. Не пытай мяне, ці сапраўды я цябе кахаю. Не кажы мне, што правільна, а што няправільна.

Свет зварʼяцеў! Я не ведаю, як далей жыць. Калі амаль нічога больш не мае сэнсу. Я павінен рабіць тое, што я раблю. Я раблю тое, што хачу. І нават не спрабуйце мяне спыніць. Абдымі мяне, таму што табе добра і таму што табе дрэнна. І не пытайся, чаму я з табой і ці заўсёды буду з табой, таму што ніхто не ведае.

Не пытай мяне... Не кажы мне...

 

Тэкст у гэтай кампазіцыі вельмі просты, няма ў ім нейкіх складаных канструкцый ці незразумелых выразаў. Дарэчы, і тэкст, і музыку напісаў сам выканаўца Томаш Ліпіньскі. А вось на што я прапаную звярнуць увагу.

Nawet się nie staraj zrozumieć tego – нават не старайся зразумець гэтага. Нагадваю, што ў выпадку сказу, дзе выступае адмаўленне (па-польску zaprzeczenie), карыстаемся назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне. Праўда, гэты прынцып датычыць таксама беларускай мовы, аднак не так адназначна, як польскай, паколькі на беларускую вялікі ўплыў аказвае расійская мова, дзе такога правіла няма.

Nie pytaj mnie, czy naprawdę kocham Cię – не пытай мяне, ці я сапраўды кахаю цябе. Памятайце, што выраз naprawdę пішацца злітна.

Nie wiadomo jak żyć – невядома, як жыць. А вось тут наадварот, невядома пішацца асобна на польскай мове.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы