Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя Наталлі Пшыбыш «Там»

11.04.2024 15:51
Гэта незвычайная гісторыя падарожжа — за гарызонт і ўглыб самога сябе, свайго «я». 
Natalia Przybysz
Natalia PrzybyszSilvia Pogoda/Kayax

Сёння ў гэтай рубрыцы я прапаную вярнуцца да творчасці музыканткі, якая лічыцца бунтаўніком на фоне іншых выканаўцаў. Праўда, з цягам часу нашая гераіня крыху супакоілася ў сваіх радыкальных поглядах.

Наталля Пшыбыш (Natalia Przybysz) заўсёды была арыгінальнай асобай - апраналася інакш, чым большасць выканаўцаў, стварала арыгінальную музыку і мела незалежныя погляды. З таго часу, калі яна выйшла замуж і нарадзіла дваіх дзяцей, яе прыярытэты змяніліся – цяпер на першым месцы сям’я, але і так музыкантка не кінула сваю эстрадную кар'еру, далей запісвае песні, дае канцэрты, хаця і перастала быць такой бунтаўнічкай, як калісьці. Тым не менш, далей яна ангажуецца, напрыклад, у пратэсты супраць забівання жывёлы на мяса, а нават выкарыстання натуральнай скуры для пашыву вопраткі. Яна сама нават не вегетарыянка, а веганка, гэта значыць, што не спажывае ніякіх прадуктаў жывёльнага паходжання. У 2018 годзе Наталля выклікала рэзанансны скандал, калі распавяла ў інтэрв’ю, што яна зрабіла аборт.

Наталля Пшыбыш на пачатку сваёй працы на сцэне спявала разам з сястрой Паўлінай, яны стварылі калектыў пад назваю Sistars (Сёстры), а сольную кар'еру яна пачала ў 2006 годзе. Нядаўна выйшаў яе новы альбом пад простым загалоўкам «Там». Як кажа сама Наталля, гэта незвычайная гісторыя падарожжа — за гарызонт і ўглыб самога сябе, свайго «я». А запіс песняў да кампакт-дыску адбываўся на грэчаскім востраве Гідра, куды артыстка павезла ўсю сваю каманду.

«Першы этап быў экзатычна прыемным. Мы паехалі на востраў Гідра, што было даволі вар'яцкай ідэяй. (...) Я і мая каманда маглі зблізіцца і яшчэ больш давяраць адзін аднаму. Мы жылі ў старым доме, дзе, кажуць, 

Шадэ (Sade - брытанская спявачка - рэд.) часам запісвае, а побач знаходзіцца дом Коэна (Леанард Коэн - канадскі пясняр і пісьменнік - рэд.)», - распавяла яна ў эфіры першай праграмы Польскага радыё. На востраве спявачка і яе супрацоўнікі маглі засяродзіцца толькі на музыцы, адарванай ад рэальнасці. Наталля Пшыбыш таксама звярнула ўвагу на важнасць эмоцый у яе працы. Для яе яны з'яўляюцца «палівам для стварэння песень».

Разгледзім кампазіцыю з альбому «Там» пад аднайменным назовам.

Zeszła noc jak sen za mgłą

Słowa Twe jak oddech

Zapominam się gdy znów

Widzę nas tam

Widzę nas razem

Jak puch jak szept

Tak lekki dzień

Uśmiechu kryć nie będę

Zapominam się gdy znów

Widzę nas tam

Widzę nas razem

Gdy wracać chcę do tamtych fal

Dotykam się cofając czas

Zapominam się gdy znów

Widzę nas tam

Widzę nas razem


Мінулая ноч як сон у тумане. Твае словы, як дыханне. Я зноў забываю сябе. Я бачу нас там, бачу нас разам. Як пух, як шэпт. Такі лёгкі дзень, я не буду хаваць сваю ўсмешку.

Я зноў забываю сябе, калі бачу нас там. Я бачу нас разам, калі я хачу вярнуцца да тых хваль. Я дакранаюся да сябе, вяртаючы час назад. Я зноў забываю сябе. Я бачу нас там. Я бачу нас разам.


Тэкст гэтай песні вельмі просты, тут больш важныя эмоцыі, чым словы. Аднак на некалькі выразаў ці словазлучэнняў варта звярнуць увагу.

Zeszłnoc – мінулая ноч. Пра нешта, што ўжо прайшло, можам сказаць таксама інакш – не толькі zeszła noc, але і miniona noc. Па значэнні гэтыя выраз абсалютна аднолькавыя, але гэты другі прыметнік (miniony) радзей выкарыстоўваецца ў мове, хутчэй у літаратурнай, чым гутарковай.

Zapominam się – я забываюся, я забываю пра сябе. У польскай мове гэты дзеяслоў можа мець пазітыўнае значэнне – калі чалавек забывае пра Божы свет, заняты нейкай важнай справай. Тады кажуць пра стан, на які добры назоў існуе ў ангельскай мове – flow. Так кажуць, калі чалавек уваходзіць у стан паміж эйфарыяй і глыбокім пачуццём задавальнення. І пры гэтым страчвае пачуццё часу.

Але zapominam się, а хутчэй zapominasz się можа мець і негатыўнае значэнне – так кажуць камусьці, хто занадта шмат сабе дазваляе. Напрыклад:

Zapominasz sięmój drogiPamiętajkto tu jest kierownikiem – Ты шмат сабе дазваляеш, даражэнькі. Памятай, хто тут кіраўнік.

нг

Песню можна паслухаць тут 

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы