У аўторак 7 кастрычніка ва Уроцлаўскім Доме літаратуры адбудзецца апошняя лекцыя, прысвечаная сучаснай беларускай паэзіі. Выступоўца адмыслова так зрабіў, падрыхтаваўшы публіку, папярэднім сваім выступаў, у якім расказаў пра чыстую зорку, адзіную сапраўдную дысідэнтку беларускага літаратурнага слова – Ларысу Геніюш.
Андрэй Хадановіч перакананы, што беларускія літаратары савецкага часу збольшага былі канфармісцкімі асобамі: згоднымі на стратэгічныя саступкі ўладзе дзеля розных прывілеяў, не вельмі здольныя пісаць у шуфляду, гатовыя публікавацца любой цаной, ідучы на цэнзурныя і самацэнзурныя праўкі. Але на пытанне ці былі ў Беларусі дысідэнты, Андрэй адказаў станоўча. Такім дысідэнтам была Ларыса Геніюш – паэтка, выгнанніца, вязень ГУЛАГ-у, будзіцелька беларускага адраджэння. Пра гэта распавёў вядомы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч у рамках свайго цыклю лекцый пра беларускіх літаратараў «Доўгая дарога да дому», якія адбываюцца ва Уроцлаве ў мясцовым Доме літаратуры.
—Яе жыццё і біяграфія гарманічна рэзануе з яе творчасцю. Яны жыла ў час катаклізмаў і выпрабаванняў у розных кутках Еўропы (была жыхаркай Польшчы, Прагі), глядзела на Беларусь з гэтай перспектывы, перажыла 2 Сусветную вайну 8 год была ў савецкай ГАЛАГ-аўскай вязніцы, была выгнанніцай усюды апроч датычнасці да Беларусі.
Запісаў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аудыёфайле