Беларуская Служба

«У яго працах адчуваецца беларускі нацыянальны код». Музыка натхніўся творчасцю Язэпа Драздовіча

16.10.2025 18:00
Ілля Фаляжынскі запісаў новы сінгл. 
Аўдыё
  • Ілля Фаляжынскі напісаў песню на верш Альгерда Бахарэвіча пра Язэпа Драздовіча.
  • Песня пра Язэпа Драздовіча.
.
Вокладка.Аўтар: Ілля Фаляжынскі.

Беларускі мастак і пясняр Ілля Фаляжынскі (Illa Falažynski) запісаў новы сінгл “Drazdovič”, прымеркаваны да дня народзінаў Язэпа Драздовіча. Гэта песня на падставе верша Альгерда Бахарэвіча. Музыкант распавёў, чаму творчасць мастака, які пісаў свае карціны каля 100 гадоў таму, стала для яго натхненнем.  

— Свайго часу я набыў падчас прэзентацыі кнігу Альгерда Бахарэвіча, вершы ў якой былі запісаны адначасова кірыліцай і лацінкай. І першы верш якраз быў пра Драздовіча. Я яго прачытаў некалькі разоў, зразумеў, што бачу ў ім песню, што адчуваю рытм верша, і што магу і хачу перарабіць гэты верш і стварыць з яго песню.


Вокладка. Вокладка.

Постаць Язэпа Драздовіча заслугоўвае асобнага расповеду. Быў гэта вельмі незвычайны чалавек. Яго апісваюць як мастака, філосафа, педагога і летуценніка. Можа, між іншым, таму, што ён любіў углядацца ў космас і напісаў цыкл карцін пра космас. Быў настолькі далёкі ад гэтага зямнога жыцця, што не мог знайсці тут месца. Памёр у галечы, забыты, пакінуты. Даволі сумны лёс на самой справе, хаця постаць, канешне, вельмі цікавая.

— Так, вельмі цікавая. І сам Драздовіч яшчэ пры жыцці гаварыў, што пра яго яшчэ згадаюць. І дагэтуль згадваюць і памятаюць. Таксама ў Мінску, каля Нямігі, ёсць невялікі помнік, прасвечаны Язэпу Драздовічу - Вечны Вандроўнік.


Ілля Фаляжынскі. Ілля Фаляжынскі.

Дарэчы, гэта адзіны помнік мастаку, пастаўлены ў Мінску, менавіта Драздовічу. А ці для вас блізкі такі стыль жыцця вандроўніка, які быў у Драздовіча? Вы ж таксама, як і тысячы беларусаў, вандруеце па гэтым свеце. Якія тэмы ці вобразы, важныя ў творчасці Драздовіча, вас найбольш натхняюць, што для вас самае цікавае?

— Я прагледзеў некалькі фільмаў пра гэтага мастака, пацікавіўся яго біяграфіяй, глядзеў таксама яго карціны. І зразумеў пэўнае падабенства. Вельмі падабаюцца ягоныя пейзажы, будынкі, якія ўжо не існуюць. Дзякуючы такім карцінам, мы, жывучы цяпер, можам уявіць, як выглядала Беларусь сто і больш гадоў таму. Цыкл карцін пра космас таксама мене ўражвае. Шмат пісьменнікаў або нават музыкі выкарыстоўвалі ягоныя карціны, каб аздобіць свае творы. Ён быў чалавекам незвычайным і вартым таго, каб пра яго памяталі. І таксама ў ягоных працах адчуваецца беларускі нацыянальны код, што дэманструе ўсяму свету Беларусь і беларускую ментальнасць.

Слухайце поўную гутарку ў далучаным гукавым файле

нг


Ілля Фаляжынскі. Ілля Фаляжынскі.