Мастацкае шоу з эратычнымі элементамі, прадстаўленае ў рэжыме рэальнага часу на інтэрнэт-партале, — гэта культурная паслуга, якая можа скарыстацца вызваленнем ад падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ). Пра рашэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суда (Naczelny Sąd Administracyjny - NSA) піша Rzeczpospolita.
Інтэрнэт, які прапануе практычна неабмежаваныя магчымасці, усё часцей становіцца спосабам зарабіць грошы. Адной з галін, якая квітнее і дынамічна развіваецца ў Інтэрнэце, з'яўляецца эратычная індустрыя. І менавіта падатковыя ўрэгуляванні гэтай галіны сталі прадметам апошніх спрэчных рашэнняў. У прыватнасці, гэта тычылася льгот па ПДВ.
Пытанне было ў тым, ці эратычныя спектаклі і іншыя паказы ў сеціве могуць карыстацца льготай па ПДВ як культурны прадукт. З такім пытаннем у суд звярнуўся прадпрымальнік, які змяніў профіль сваёй дзейнасці і пачаў рыхтаваць эратычныя паказы на спецыяльным партале. Пры гэтым, ён сам з'яўляецца як аўтарам ідэі, так і пастаноўшчыкам ды, нярэдка, акторам. І дадаў, што гэта не парнаграфія.
Падатковая адзначыла, што не падзяляе погляду аб культурных якасцях прадстаўленых паказаў. І таму такі паказ не можа адносіцца да заяўленай катэгорыі. Але мужчына не здаўся, абскардзіў рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі. І выйграў. Вышэйшы адміністрацыйны суд адзначыў, што элемент эротыкі ў дадзенай паслузе не можа яе дыскваліфікаваць у якасці культурнага прадукту. І дадаў, што элемент эротыкі прысутны ў кожнай сферы жыцця, нават рэлігійнай (прыкладам могуць быць фрэскі з распранутымі персанажамі ў Сіксцінскай капэле ў Рыме). Суд адзначыў, што мяжа тонкая, але ў дадзеным выпадку эратычнае шоу з'яўляецца элементам масавай культуры.
нг