У мінскай турме НКУС былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікі, навукоўцы, культурныя дзеячы, выкладчыкі, студэнты, журналісты і мастакі.
Беларусы ў гэты вечар ушаноўваюць памяць расстраляных паэтаў. Сёння ў Любліне гэта робяць незвычайным спосабам – з дапамогай перфарматыўнага чытання п'есы Наталлі Русецкай «Пан Іосіф».
Драму Наталлі Русецкай пра лёсы паэтаў у часы тэрору, вайны і крывадушнасці чытае выдатны люблінскі монадраматыст Матэвуш Новак. Усё пад жывую музыку Паўла Пасіні.
«Хатка Жака» – Малая аўдыторыя, 19:00
Пасля мерапрыемства ў Chatka Żaka арганізатары запрашаюць на перфарматыўны шпацыр «За нашу і вашу свабоду!» – 20.30 вул.І.Радзішэўскага 18 – вул.Лангевіча 5 – Могілкі вул.Ліпавая. Пасля на гарбату са свечкамі і паэзіяй – 21:30, Baobab, Krakowskie Przedmieście 39b.
ав