У Любліне праходзіць фестываль Блізкі Усход. Сёлетні фестываль амаль цалкам прысвечаны тэатральнай групе «Купалаўцы».
Гэта сем дзён (8-14 лістапада) выступаў, інтэнсіўных дыскусій і абмену вопытам для мастакоў, якія штодня працуюць у экстрэмальных абставінах.
Фестывалем «Купалаўцы» адзначаць як пятую гадавіну групы «Вольныя Купалаўцы», так і 105-ю гадавіну Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. Святкаванне 100-годдзя тэатру не магло адбыцца з-за рэжыму Лукашэнкі і гераічнага рашэння ўдзельнікаў калектыва пакінуць тэатр у знак пратэсту. Замест святкавання стагоддзя тэатр быў зачынены, а акцёры сышлі ў падполле. Фестываль дае магчымасць перажыць гэтае сумеснае свята ў Люблінскім культурным цэнтры — месцы, дзе «Купалаўцы» знайшлі свой новы дом.
Рэпертуар «Купалаўцаў» развіваўся разам з іх сітуацыяй — ад беларускага класічнага тэатра да сучасных, сацыяльна ангажаваных спектакляў. Фестываль прасочвае гэтую эвалюцыю і паказае, як тэатр рэагуе на зменлівыя палітычныя і сацыяльныя рэаліі.
У праграме - «Гусі, людзі, лебедзі», «Зэкамерон», «Мой хлеб», «Камедыя Юдзіфі», «Экстрэмісты», «Чамадан» і «Дзяды».
У рамках мерапрыемства таксама праходзяць майстар-класы, лабараторыі, панэльныя дыскусіі, сустрэчы з аўтарамі і канцэрты. Таксама запланавана выстава маладога беларускага мастацтва.
Фестываль Блізкага Усходу пройдзе з 8 па 14 снежня ў Любліне. Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны.
ав