Беларуская Служба

Падкаст Польскага радыё «Heweliusz. Праўдзівая гісторыя» намінаваны на прэстыжную журналісцкую прэмію Grand Press

03.12.2025 10:03
Вядучы падкасту, журналіст Першай праграмы Польскага рыдыё Раман Чэярэк сказаў, што гэтая намінацыя – асаблівы гонар для яго.
Аўдыё
  • Падкаст Польскага радыё «Heweliusz. Праўдзівая гісторыя» намінаваны на прэстыжную журналісцкую прэмію Grand Press
Журналіст Першай праграмы Польскага рыдё Раман Чэярэк Polskie Radio

Падкаст Польскага радыё «Heweliusz. Праўдзівая гісторыя» Рамана Чэярэка быў намінаваны на прэстыжную журналісцкую прэмію Grand Press. Падкаст з шасці серый быў намінаваны ў катэгорыі «Рэпартаж і аўдыёдакумент».

Вядучы падкасту, журналіст Першай праграмы Польскага рыдыё Раман Чэярэк сказаў, што гэтая намінацыя – асаблівы гонар для яго:

- Я вельмі рады, бо гэта самая высокая ўзнагарода, якую можна атрымаць у свеце журналістыкі. Сама намінацыя – гэта выдатна, але трымаем кулачкі, можа будзе больш. Усе намінаваныя – цудоўныя рэпарцёры, моцныя працы. Калі сярод іх можа быць нешта, што зрабіла Польскае радыё, то я гэтым ганаруся.

Раман Чэярэк дадаў, што яго найвялікшы гонар – гэта мільёны слухачоў, якія вырашылі паслухаць падкаст «Heweliusz. Праўдзівая гісторыя».

Гэта аповед пра катастрофу парома імя Яна Хевеліуша ў 1993 годзе. Падкаст падрыхтаваны на архіўных запісах Польскага радыё і інтэрв'ю з жывымі сведкамі.

Пасля публікацыі кожнай серыі з аўтарам пачыналі звязвацца людзі, якія гадамі маўчалі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры