Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Анджэя Вайды, а 9 кастрычніка — 10 гадоў з дня яго смерці. З гэтай нагоды Сенат Польшчы абвясціў 2026 год Годам Анджэя Вайды, і беларускі INEXKULT не мог не далучыцца да гэтай падзеі.
Фільмы Вайды ніколі не былі толькі гісторыямі пра мінулае. Яны вялі дыялог са сваім часам і часта выклікалі спрэчкі пра гісторыю, грамадства і месца чалавека ў ім, пра адказнасць і асабісты выбар, памяць і свабоду. Пра тое, што мы хочам памятаць і пра што нам складана гаварыць.
Для рэтраспектывы абраныя чатыры знакавыя фільмы з розных перыядаў творчасці Вайды: «Ziemia obiecana» (Зямля абяцаная), «Tatarak» (Аер), «Panny z Wilka» (Панны з Вілька), «Wałęsa. Człowiek z nadziei» (Валенса. Чалавек з надзеі).
Паказы пройдуць на польскай мове з беларускімі субтытрамі.
Прагляд фільмаў будзе праходзіць разам з Ірэнай Кацяловіч, вядомай беларускай кінакрытыкам, якая перад кожным паказам раскажа пра кантэкст фільма і падкажа, на што варта звярнуць увагу падчас прагляду.
Час: 7 – 28 лістапада ў прасторы MIT Space ў Варшаве. Уваход па бясплатных квітках, якія можна атрымаць тут i ў касах «Empik» па ўсёй Польшчы. Колькасць месцаў абмежаваная.
INEXKULT/ав