Беларуская Служба

Аляксандр Дземідзенка з Relikt: Наша мэта зараз – гуртаваць беларусаў замежжа

03.09.2022 08:11
«Мы адчуваем добрае стаўленне, тут шмат сяброў і калегаў, з якімі мы камунікуем. Мы ўдзячныя Польшчы за цёплы прыём».
Аўдыё
  • Аляксандр Дземідзенка з Relikt: Наша мэта зараз – гуртаваць беларусаў замежжа
     Relikt     2022
Аляксандр Дземідзенка падчас выступу гурта Relikt на Фэсце "Беларускі спас 2022 у Варшаве"Крыніца: Беларускі дом у Варшаве

Нягледзячы на рэпрэсіі і агулам цёмны перыяд у гісторыю краіны і народу, Беларусь жыве. Хваля масавай эміграцыі падсцёбвае культурніцкае жыццё беларусаў па-за межамі краінамі. Нярэдка такім чынам беларушчыну для сябе адкрываюць наноў ужо ў замежжы. Пра творчасць ва ўмовах эміграцыі распавядае музыка Аляксандр Дземідзенка з фолк-рок гурта Relikt:

-Зараз наша мэта гуртаваць беларусаў. Relikt за мяжой хоча ствараць нагоды беларусам сустракацца, знаёміцца, слухаць музыку. Мы хочам, каб вялікая хваля беларускай эміграцыі, у тым ліку, дзякуючы нашай творчасці, гуртавалася і акумулявала свае сілы. Мы хочам спрыяць наладжванню новых сувязяў. Relikt хоча выступаць, у тым ліку, у ролі такога фасілітатара, каб мы маглі праз музыку і творчасць яднаць людзей.

На жаль зараз у Беларусі выступы гурту Relikt, а таксама амаль усіх незалежных музыкаў немагчымыя. Гэта попрасту небяспечна для творцаў. Але жыццё працягваецца па-за межамі краіны. Як вы бачыце будучыню гурта ў гэтай скажам так «замежнай Беларусі»?

-Для нас гэта не новая сітуацыя. Калі гаворка ідзе пар дакавідныя часы, то ў Польшчы з 2009 года мы давалі па два-тры канцэрты штогод. Зараз адбываецца тое, да чаго мы былі добра падрыхтаваныя. Мы адчуваем добрае стаўленне, тут шмат сяброў і калегаў, з якімі мы камунікуем. Мы ўдзячныя Польшчы за цёплы прыём.

Аднак канешне Relikt, як і ўсе, хоча вярнуцца ў Беларусь. Relikt зладзіць шыкоўны канцэртны тур па беларускіх вёсках. Тое што з намі адбываецца тут – гэта своеасаблівае падарожжа, пошук новага досведу. Узбагачаныя гэтым вопытам мы вернемся ў Беларусь, ужо ўзбагаціўшы сябе. (...)

Усю размову з музыкам Аляксандрам Дземідзенкам з гурта Relikt слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

3 верасня пройдзе фестываль у падтрымку беларускіх музыкаў «Graj»

31.08.2022 08:09
Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.

Псіхолаг: У новай краіне важна адчуваць прыналежнасць да «сваёй» групы. Беларускі спас у Варшаве 2022

29.08.2022 13:33
Беларускім Доме ў Варшаве зладіў фэст «Беларускі спас 2022».