Беларуская Служба

Якія грахі спрабаваў адкупіць кароль Казімір Вялікі, будуючы кафедральны сабор у Сандомежы? (ФОТА)

04.07.2025 11:01
Запрашаем на экскурсію па горадзе маляўнічых яраў і ўнікальных архітэктурных помнікаў, дзе гісторыя – на кожным кроку.
Аўдыё
  • Запрашаем на экскурсію па Сандомежы
    .
Будынак гарадской ратушы ў Сандомежы.Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння мы запрашаем на экскурсію па незвычайным, чароўным гарадку з тысячагадовай гісторыяй, маляўніча размешчаным на берагу Віслы.

Каралеўскі замак у Сандомежы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каралеўскі замак у Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Заснаваны першымі Пястамі Сандомеж (Sandomierz) з сярэднявечча выконваў ролю аднаго з галоўных адміністрацыйных цэнтраў Польскага каралеўства. Да нашых дзён у горадзе захаваліся шматлікія сляды яго багатай гісторыі. Раскінутыя па сямі ўзгорках, дасканала захаваныя помнікі з розных эпохаў, утвараюць унікальны гарадскі і гістарычны комплекс.

Сандомеж. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сандомеж. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сандомеж быў адным са шматлікіх каралеўскіх гарадоў, але, як адзін з нешматлікіх – сталіцай княства – Сандомежскага княства, нагадвае загадчык Гістарычнага аддзела Музея Каралеўскага замку ў Сандомежы, прафесар Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, доктар габілітаваны Таміслаў Гергель (Tomisław Giergiel) (Tomisław Giergiel):

Апатаўская брама ў Сандомежы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Апатаўская брама ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Гал Ананім (аўтар старажытнай польскай хронікі, напісанай на лацінскай мове –рэд.) назваў Сандомеж сярод трох, паўднёвых сталіц Польскага каралеўства. У адным сказе, ён згадаў пра: Вроцлаў, Кракаў і Сандомеж. Гэта доказ вагі Сандомежа ў часы ўтварэння Польскай дзяржавы. У 1286 годзе, ля гэтага цэнтра ўлады, Лешак Чорны заснаваў, маляўніча распаложаны і надзелены каралеўскімі прывілеямі горад. Сандомеж вельмі часта і ахвотна наведвалі польскія каралі. Напрыклад, Уладзіслаў Ягелончык наведваў Сандомеж больш за 50 разоў.

Візантыйскія фрэскі ў кафедральным саборы ў Сандомежы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Візантыйскія фрэскі ў кафедральным саборы ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пасля аб'яднання Польшчы горад стаў сталіцай Сандомежскага ваяводства – да Люблінскай уніі (аб’яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў у 1569 – рэд.), аднаго з найбуйнейшых у тагачаснай Польшчы. Канец перыяду славы і адміністрацыйнага значэння Сандомежа паклалі падзелы Польшчы, якія прычыніліся да дэградацыя яго значэння.

Kафедральны сабор у Сандомежы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kафедральны сабор у Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Нашую прагулку па горадзе пачынаем ад Музея Каралеўскага замку ў Сандомежы, дзе, сярод багатых і разнастайных экспазіцый, абавязкова трэба паглядзець, як мінімум, два ўнікальныя помнікі, кажа прафесар Гергель:

Cандомежскія шахматы, Музей Каралеўскага замку ў Сандомежы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Cандомежскія шахматы, Музей Каралеўскага замку ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Першы з іх – гэта, вядома ж, сандомежскія шахматы, адкрытыя ў 1960-х гадах прафесарам Гансоўскім на Узгорку св. Якава. Гэта практычна поўны набор для двух гульцоў, знойдзены падчас археалагічных раскопак – гэта адна важная рыса. Другая каштоўнасць шахматаў – фігуры навязваюць да ісламскай культуры(...) Другі вядомы экспанат – гэта «каралеўская карона», знойдзеная ў Сандомежы ў 1910 годзе. Праўда, арыгінал знаходзіцца ў Кракаве, але ў нас ёсць дакладная копія, якая нагадвае пра гэтую гістарычную знаходку. Хоць у выніку даследаванняў узніклі сумневы на конт таго, ці гэта сапраўды каралеўскі артэфакт, то копія прыцягвае турыстаў і яна знаходзіцца на нашай пастаяннай выставе.

Kаралеўская карона, Музей Каралеўскага замку ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Kаралеўская карона, Музей Каралеўскага замку ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З Каралеўскага замку накіроўваемся на Саборны ўзгорак, у прыватнасці ў кафедральны сабор, заснаваны Казімірам Вялікім у XIV стагоддзі. Гэта помнік сусветнага класа з цудоўнымі гатычнымі скляпеннямі і візантыйска-рускімі фрэскамі, стварэнне якіх фінансаваў Уладзіслаў Ягелончык:

Званіца ў стылі барока, Сандомеж. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Званіца ў стылі барока, Сандомеж. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- На гэтым узгорку ёсць яшчэ некалькі помнікаў, між іншым, званіца ў стылі барока, дом вікарыя і Дом Длугаша, заснаваны вядомым летапісцам у 1476 годзе. Сёння ў ім размяшчаецца Дыецэзіяльны музей. На ўзгорку побач знаходзіцца Collegium Gostomianum – адна з найстарэйшых сярэдніх школ у Польшчы, заснаваная Еранімам Гастомскім(Hieronim Gostomski). Адсюль і назва ўстановы. Сярэдняй школай, ажно да ліквідацыі ордэна ў канцы XVIII стагоддзя адміністравалі езуіты.

Дом  вікарыя, Сандомеж. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Дом вікарыя, Сандомеж. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Далей накіроўваемся на Гарадскі ўзгорак, які часта называюць Старым горадам – гэта, несумненна, найбольш папулярная сярод турыстаў частка Сандомежа:

Будынак гарадской ратушы ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Будынак гарадской ратушы ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Пасярэдзіне рынкавай плошчы знаходзіцца гарадская ратуша з XIV стагоддзя – будынак у гатычным стылі, з рэнесанснымі дэталямі і вежай з гадзіннікам у стылі барока. Вакол шмат гістарычных камянічак, з якіх бадай найважнейшая рэнесансавая камяніца Алесніцкі(Oleśniccy). Тут, хутчэй за ўсё, была заключаная Садомежская дамова – шляхта і евангельскае духавенства заключылі экуменічнае пагадненне, якое стала ўзорам рэлігійнага міру. Адтуль ужо непадалёка да наступнага помніка – Апатаўскай брамы, на якую можна падняцца, а пазней, на тым жа білеце, наведаць Садомежскую падзямельную трасу пад рынкавай плошчай і камяніцамі.

Калодзеж на рынкавай плошчы ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Калодзеж на рынкавай плошчы ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З Гарадскога ўзгорка можна падняцца на Завіхоньскі ўзгорак, дзе знаходзяцца будынкі былога бенедыктынскага кляштара. Сёння тут размяшчаецца сядзіба першага духоўнага семінарыя. Далей мы накіроўваемся на ўзгорак, дзе знаходзіцца касцёл св. Юзафа.

Collegium Gostomianum у Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Collegium Gostomianum у Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сваю чаргу на Старамейскім узгорку, знаходзіцца помнік, якога нельга прапусціць. Паводле часткі гісторыкаў, гэта адзін з найважнейшых помнікаў у Сандомежы. Гаворка ідзе пра раманскі касцёл св. Якава.

Kасцёл св. Якава. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Kасцёл св. Якава. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Святыня пабудаваная з чырвонай цэглы, з раманскім парталам – гэта адзіны такі аб’ект у Польшчы. Там жа знаходзіцца манастыр айцоў дамініканцаў. Побач з узгоркам пачынаецца ўнікальны помнік прыроды – Яр каралевы Ядвігі.

Партал над уваходам у Касцёл св. Міхаіла ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Партал над уваходам у Касцёл св. Міхаіла ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дарэчы касцёлаў у Сандомежы сапраўды шмат. Як паясняе прафесар Таміслаў Гергель, не ўсе яны выконвалі аднолькавыя функцыі і былі пабудаваныя для адной мэты:

 Незвычайная кафедра (на лацінскай мове ambo) ў касцёлe св. Міхаіла ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Незвычайная кафедра (на лацінскай мове ambo) ў касцёлe св. Міхаіла ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Напрыклад, былы калегіяльны касцёл, сёння гэта кафедральны сабор, быў заснаваны Казімірам Вялікім, як адкупленне за грэх забойства каноніка Барычкі (Marcin Baryczka). Святар страціў жыццё за тое, што адважыўся крытыкаваць караля. На месцы разбуранай татарамі калегіяты ў Сандомежы, дзеля задавальнення Бога, Казімір Вялікі вырашыў пабудаваць велізарны касцёл. Гэта важная падзея ў гісторыі горада. З другога боку, напрыклад, касцёл св. Юзафа быў пабудаваны з нагоды абрання каралём Міхала Карыбута-Вішнявецкага. Святыня была пабудаваная з матэрыялу, атрыманага з разбуранага замка ў Завіхасце – гэта таксама цікавая прычына заснавання святыні.

Саборны перашыек у Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Саборны перашыек у Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пабываючы ў Сандомежы абавязкова трэба падняцца па «Казінай лесвіцы» і палюбавацца панарамай Віслы, а таксама прайсці праз «Ігольнае вуха»:

«Ігольнае вуха». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Ігольнае вуха». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Гэта («Ігольнае вуха»- рэд.) адна з захаваных гарадскіх брам сярэднявечнага горада. У гарадскіх сценаў, акрамя асноўных абарончых брам, былі таксама меншыя праходы для пешаходаў або для аднаго вершніка. Такія брамы служылі для скарачэння шляху. «Ігольным вухам» карысталіся таксама дамініканцы, кляштары якіх размяшчаліся на двух узгорках, раздзеленых гарадскімі сценамі. Менавіта таму згаданую браму называюць таксама Дамініканскай брамай.

«Казіная лесвіца» і Collegium Gostomianum. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Казіная лесвіца» і Collegium Gostomianum. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Загадчык Гістарычнага аддзела Музея Каралеўскага замку ў Сандомежы, прафесар Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, доктар габілітаваны Таміслаў Гергель (Tomisław Giergiel) пераконвае, што Сандомеж варта наведаць у любы час года. Аптымальна – на некалькі дзён, каб спакойна пазнаёміцца з усімі, як гістарычнымі, так і прыроднымі прываблівасцямі самога горада і рэгіёну.

Свінарнік з канца XVII стагоддзя. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net 
Свінарнік з канца XVII стагоддзя. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хацімскі ліхтар у Сандомежы, 1680-1690. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хацімскі ліхтар у Сандомежы, 1680-1690. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Дом Длугаша ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net 
Дом Длугаша ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пярсцёнак з паласатым крэменем - скульптура. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пярсцёнак з паласатым крэменем - скульптура. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Скульптура, аўтарства Юзэфа Апалі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Скульптура, аўтарства Юзэфа Апалі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Апатaўская брама ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Апатaўская брама ў Сандомежы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Як каралеўская рэзідэнцыя стала царскай турмой: захапляльная гісторыя замка ў Сандомежы (ФОТА)

25.04.2025 17:15
Польскі Сандомеж называюць раем для археолагаў. Археалагічнымі артэфактамі зацікавілася нават пасольства Ірана.

Запрашаем у Сандомеж на шпацыр сярод каранёў дрэў (ФОТА)

27.06.2025 13:48
Лёсавыя яры – адна з найвялікшых прыродных славутасцей Сандомежа.