Беларуская Служба

Рэха канцэрта Каржа ў Варшаве. «Як падчас вайны, будучы ўкраінцам, можна на канцэрце слухаць расійскую мову!?»

14.08.2025 18:00
Падчас выступу гледачы пераскоквалі праз бар’еры, сутыкаліся з аховай, а на трыбунах з’явіўся сцяг УПА і нацысцкія сімвалы. 
   .      9 .
Беларускі вакаліст Макс Корж. Яго канцэрт адбыўся ў Варшаве 9 жніўня. Фота Maxkorzh.live

Варшаўскі канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне стаў прычынай бурных спрэчак. Падчас выступу адбыўся хаос: гледачы пераскоквалі праз бар’еры, сутыкаліся з аховай, а на трыбунах з’явіўся сцяг УПА і нацысцкія сімвалы. Паводле прэм’ер-міністра Дональда Туска, 63 удзельнікі гэтых падзей — 57 украінцаў і шэсць беларусаў — могуць быць дэпартаваныя - нагадвае Onet.

Асабліва востра сітуацыю ўспрынялі ўдзельніцы польска-ўкраінскага гурта Dagadana — Дага Грэгаровіч і Дана Вінніцкая.

Дага адкрыта заявіла, што такі канцэрт увогуле не павінен адбыцца ў Польшчы. Яе меркаваннем, у час вайны і гібрыдных пагроз такія імпрэзы становяцца ідэальнай пляцоўкай для правакацый. Яшчэ больш катэгарычна выказваецца Дана Вінніцкая. Для яе руская мова, якой карыстаецца Корж, — гэта мова агрэсара.

«Я не разумею, як падчас вайны можна — будучы ўкраінцам — ісці на канцэрт і слухаць рускую мову. Гэта мова, з-за якой гінуць нашы салдаты і мірныя жыхары», — сказала яна.

Абедзве артысткі таксама папярэджваюць пра небяспечны рост хвалі нянавісці ў інтэрнэце. Яны крытыкуюць рашэнне Марка Цукерберга спыніць праграму праверкі фактаў на Facebook.

«Інтэрнэт ператвараецца ў сметнік. Замест барацьбы з фэйкамі і хэйтам скарачаюць падтрымку арганізацый, якія гэтым займаюцца», — адзначае Дага.

Дана дадае:

«Баюся жыць сярод людзей, якія адкрыта жадаюць іншым смерці. Патрэбная адказнасць за словы, якія гучаць як пагрозы».

нг