Беларуская Служба

Больш за мільён гасцей наведалі польскі павільён на EXPO-2025 у Осацы

06.10.2025 15:59
Праз тыдзень завершыцца Сусветная выстава, якая сёлета праходзіць у Японіі. Польскі павільён карыстаецца вялікай папулярнасцю.
Аўдыё
   EXPO-2025   ()
Польскі павільён на EXPO-2025 у Осацы (Японія)https://expo.gov.pl

Хоць да завяршэння Сусветнай выставы ў Осацы застаўся яшчэ тыдзень, то ўсе квіткі ўжо прададзеныя. Паводле звестак арганізатараў, мерапрыемства наведаюць да 28 мільёнаў чалавек. Між тым, польскі павільён і культурныя мерапрыемствы, якія падрыхтавала Польшча на EXPO-2025 у Японіі, наведаў ужо больш за мільён удзельнікаў.

Польскі павільён – гэта канструкцыя, якая налічвае амаль 1 000 кубаметраў і нагадвае лабірынт або вір – захапляе наведвальнікаў з першых хвілін. Скажам так, на парозе, нас сустракае пах дрэва і слоган: «Польшча – спадчына, якая з’яўляецца рухавіком будучыні». Мы хочам паказаць традыцыю ў якасці натхнення для далейшага развіцця, кажа студэнтка японскай філалогіі ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча Зузя Галашкевіч(Zuzia Hałaszkiewicz):

- Мы імкнемся паказаць Польшчу, як краіну, якая выкарыстоўвае традыцыю, каб дасягнуць будучыні. Інтэрпрэтацыі гэтага слогана вы зможаце пабачыць на розных этапах выставы.

На першы паверсе павільёна размешчана лічбавая інсталяцыя пад назвай Spirit Plant, якая абапіраецца на польскія традыцыі фітатэрапіі. Кожны госць можа скласці свой уласны віртуальны букет з польскіх раслін, затым адсканаваць QR-код і скапіяваць кампазіцыю на свой тэлефон.

Далей мы падыходзім да экспазіцыі, якая называецца «Przednówek» – так у Польшчы калісьці называлі перыяд ранняй вясны. Тут паказаная прыгажосць і зменлівасць польскай прыроды. Між іншым, можам паглядзець затопленыя ў смале традыцыйныя польскія расліны:

- Што мне найбольш за ўсё падабаецца ў гэтай інсталяцыі, дык гэта падбор гэтых раслін. Яны, скажам так, не адназначныя, і яны таксама не ідэальныя. Пры ўважлівым разглядзе аказваецца, што лісты часта маюць дзіркі і плямы. Гэта таксама адпавядае японскай эстэтыцы вабі-сабі, то бок прыгажосці, схаванай у недасканаласці.

Далей размяшчаецца інсталяцыя: «Найбольш польскі пейзаж», якая выкарыстоўвае штучны інтэлект. Алгарытмы былі загружаны тысячамі фотаздымкаў з польскіх нацыянальных паркаў і зараз яны маюць унікальныя, але нерэалістычныя пейзажы перад вачыма наведвальнікаў.

Далей мы падыходзім да інсталяцыі «Аўра», якая незвычайным чынам спасылаецца на творчасць Фрыдэрыка Шапэна. Тут, больш за сотню венікаў, зробленых з бярозы, якая расце каля Жэлязовай Волі – месца нараджэння кампазітара, іграюць рытм яго твораў, паясняе суаўтар інсталяцыі Веслаў Барткоўскі (Wiesław Bartkowski):

-«Аўра» намякае на Шапэна такім чынам, што кампазітар быў натхнёны гукамі прыроды, а таксама фальклорам. «Аўра» стварае гукі натуральным чынам – тут няма камп'ютарнага сінтэзу;

А калі ўжо казаць пра музыку, давайце наведаем канцэртную залу, дзе тры разы ў дзень можна слухаць канцэрты Шапэна. Японская публіка – выдатная, кажа піяністка з Польшчы Зузанна Петржак (Zuzanna Pietrzak):

- Японская публіка – гэта мара кожнага піяніста. Яна вельмі ўважлівая, неверагодна прыязная і патрабуе бісаў, як шалёная.

Спецыяльную ўзнагароду ў конкурсе атрымала інсталяцыя «Плантацыя ідэй». Гэта прэзентацыя інавацыйных польскіх тэхналагічных рашэнняў, такіх як платформа PayEye – плацежная сістэма на аснове вясёлкавай абалонкі вока або гідрагель, які выкарыстоўваецца для гаення ранаў, распавядае намеснік генкамісара польскай секцыі на выставе ў Осацы Марта Зяліньска (Marta Zielińska):

- У гэтай унікальнай і надзвычай даступнай форме мы прадстаўляем гэтыя шэсць перспектыўных галін: касметыку, ІТ і фінтэх, зялёныя тэхналогіі, дзе мы прадстаўляем, напрыклад, лакаматыў кампаніі PESA і гульнявы сектар.

Кожны дзень польскі павільён EXPO-2025 прымае больш за 5 000 наведвальнікаў. Выстава была б немагчымай без 48 супрацоўнікаў, якія свабодна валодаюць японскай мовай. Група студэнтаў, якія прайшлі шматэтапны адбор, сярод іх студэнт японскай культуры ў Польска-японскай акадэміі інфармацыйных тэхналогій Енджэй Каспшак (Jędrzej Kasprzak), паказвае наведвальнікам усе славутасці павільёна:

- EXPO – гэта ў цэлым вельмі шмат стымулаў, у той час, як наш павільён больш сканцэнтраваны на тым, каб сесці, падумаць і супакоіцца.

А, калі госці пакідаюць польскі павільён, то абавязкова праз сувенірную краму, кажа псіхолаг і выпускніца японскай філалогіі Марта Дэмбска(Marta Dębska):

- У прыватнасці, яны выходзяць з нашым, польскім золатам, а менавіта бурштынам. У нас ёсць бурштын розных колераў – каньячны, малочны і менш вядомы зялёны, які вельмі папулярны сярод японцаў.

На выставе ў Осцы, пра што мы ўжо казалі раней, прэзентуюцца таксама традыцыйныя карункі з Канякова – невялікага гарадка ў Сілезскіх Бяскідах.

Нагадваем, Сусветныя выставы – гэта найважнейшая глабальная падзея, якая спалучае эканамічныя, культурныя, рэкламныя і турыстычныя элементы. Яны праводзяцца кожныя пяць гадоў і доўжацца шэсць месяцаў.

Сусветная выстава EXPO-2025 у Осацы пачалася 13 красавіка, а завершыцца 13 кастрычніка 2025 года, то бок праз тыдзень.

IAR/аз