Юбілейны 30-ы Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні Бардаўская восень прайшоў на выходных у Бельску Падляшскім на Беласточчыне.
У сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя фестываль заснаваў Звяз беларускай моладзі, апошнія чатыры фестывалі арганізатарам выступае Фонд Тутака з Беластоку. Фестываль змяніў сваю форму і апрача музыкі з'явіліся іншыя формы дзейнасці – дыскусіі, лекцыі ці паказы фільмаў. Сёлета арганізатары вырашылі правесці конкурс, які прайшоў у фармаце анлайн. Пераможцай сёлета была абраная Юстына Карпіловіч.
У далучаным гукавым файле слухайце рэпартаж з падзеі.