Беларуская Служба

Беларускія лірнікі прымуць удзел у «Мазурках усяго свету»

12.11.2025 16:02
Трохдзённы восеньскі фестываль адкрыецца ў пятніцу, 14 лістапада, канцэртам з серыі «Канон трох». 
Сустрэча лірнікаў на «Мазурках усяго свету»фота: festivalmazurki.pl

Ушанаванне памяці выдатных скрыпачоў з розных рэгіёнаў Польшчы, майстар-класы па спевах, танцах і ігры на інструментах, лірны вечар, яркая Ноч танцаў і, нарэшце, песня, прысвечаная памерлым музыкам, спевакам і танцорам, а таксама маленькія мазуркі для дзяцей. Усё гэта частка восеньскага фестывалю «Мазуркі ўсяго свету» ў Варшаве.

Трохдзённы восеньскі фестываль адкрыецца ў пятніцу, 14 лістапада, канцэртам з серыі «Канон трох». Яна ўключае канцэрты, прысвечаныя жыццю памерлых, выдатных музыкаў, спевакоў і спеваў з розных рэгіёнаў Польшчы. Іх успамінаюць у фільмах, у размовах і праз музыку ў выкананні іх маладых паслядоўнікаў. Па традыцыі пасля канцэрта адбудзецца трохгадзінная танцавальная вечарына.

Дадатковай цікавінкай у першы дзень фестывалю стане лірны вечар – нефармальная сустрэча аматараў ліры і эпічных жабрацкіх песень пад кіраўніцтвам Пшэмэка Квяткоўскага. І тут чакаецца беларускі акцэнт. Удзельнікамі сустрэчы стануць беларускія лірнікі, а сярод выкананых песень будуць беларускія. Пачатак а 17.00, 14 лістапада ў Нацыянальным інстытуце культуры і вясковай спадчыны ў Варшаве.

Субота, 15 лістапада, будзе напоўнена майстар-класамі, у тым ліку танцамі з розных рэгіёнаў, песнямі з Радамскага рэгіёна, Люблінскага Палесся і падляскіх песень на Дзень усіх святых, а таксама ўрокамі розных стыляў скрыпкі, акардэона, губнога гармоніка і барабана. А ўвечары – танцавальная ноч! Бурная вечарынка да 3-й гадзіны ночы пад музыку ў выкананні выдатных гуртоў (у тым ліку Janusz Prusinowski Kompania, Tęgie Chłopy і Kapela Niwińskich).

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры