Беларуская Служба

Падкаст Польскага радыё «Heweliusz. Праўдзівая гісторыя» намінаваны на прэстыжную журналісцкую прэмію Grand Press

03.12.2025 10:03
Вядучы падкасту, журналіст Першай праграмы Польскага рыдыё Раман Чэярэк сказаў, што гэтая намінацыя – асаблівы гонар для яго.
Журналіст Першай праграмы Польскага рыдё Раман Чэярэк Polskie Radio

Падкаст Польскага радыё «Heweliusz. Праўдзівая гісторыя» Рамана Чэярэка быў намінаваны на прэстыжную журналісцкую прэмію Grand Press. Падкаст з шасці серый быў намінаваны ў катэгорыі «Рэпартаж і аўдыёдакумент».

Вядучы падкасту, журналіст Першай праграмы Польскага рыдыё Раман Чэярэк сказаў, што гэтая намінацыя – асаблівы гонар для яго:

- Я вельмі рады, бо гэта самае высокая ўзнагарода, якую можна атрымаць у свеце журналістыкі. Сама намінацыя – гэта выдатна, але трымаем кулачкі, можа будзе больш. Усе намінаваныя – цудоўныя рэпарцёры, моцныя працы. Калі сярод іх можа быць нешта, што зрабіла Польскае радыё, то я гэтым ганаруся.
Раман Чэярэк дадаў, што яго найвялікшы гонар – гэта мільёны слухачоў, якія вырашылі паслухаць падкаст «Heweliusz. Праўдзівая гісторыя».

Гэта аповед пра катастрофу парома імя Яна Хевеліуша ў 1993 годзе. Падкаст падрыхтаваны на архіўных запісах Польскага радыё і інтэрв'ю з жывымі сведкамі.

Пасля публікацыя кожнай серыі з аўтарам пачыналі звязвацца людзі, якія гадамі маўчалі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры