Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Мы не дзелім — мы яднаем». Ва Уроцлаве пройдзе XIV фестываль незлежнай беларускай культуры

22.09.2026 07:23
Праграма фестывлю аб’ядноўвае літаратуру, тэатр, музыку, выяўленчае мастацтва і майстар-класы для дзяцей і дарослых.
Аўдыё
  • Беларуская культура збірае сяброў: ва Уроцлаве пройдзе XIV незалежны фестываль
   XIV
Ва Уроцлаве пройдзе XIV фестываль незлежнай беларускай культурыhttps://www.facebook.com/zawolnosc/

З 16 да 24 кастрычніка Уроцлаў стане пляцоўкай XIV Фестывалю незалежнай беларускай культуры. Праграма падзеі аб’ядноўвае літаратуру, тэатр, музыку, выяўленчае мастацтва і майстар-класы для дзяцей і дарослых. Падрыхтоўка да фестывалю пачалася яшчэ летам: беларусы, палякі, украінцы, а нават госць Польшчы з Аўстраліі вывучалі беларускую вышыўку і стваралі лінарыты, якія пакажуць падчас асноўнай праграмы фестывалю.

— Кожны год мы стараемся зрабіць фестываль вельмі разнастайным, дадаць падзеі з розных галін мастацтва, літаратуры і музыкі. Спадзяюся, кожны знойдзе тут нешта на свой густ, — кажа суарганізатарка фестывалю Наталля Хацько.

Гледачам пакажуць два спектаклі. «Бежанства 1915» BY Тэатра ў рэжысуры Андрэя Новіка — шматмоўная гісторыя пра памежжа, гістарычны досвед і вымушанае перасяленне. Другі паказ — тэатральны стэндап Генрыка Мазуркевіча «Увесь Шэкспір менш чым за гадзіну»: дынамічны і самаіранічны расповед пра класіка, культурныя міфы, каноны і клішэ.

Літаратурная частка завершыцца 24 кастрычніка ва Уроцлаўскім доме літаратуры. Там назавуць лаўрэатаў І паэтычнай прэміі імя Адама Міцкевіча і правядуць польска-беларуска-ўкраінскі слэм. На конкурс паступілі творы 35 аўтараў на трох мовах, а ацэньваюць іх вядомы творцы: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў і Агнешка Маткоўска.

Выбар Міцкевіча як патрона невыпадковы: паэт стаў сімвалам памежжа і супольнай культурнай памяці.

— Мы нічога не дзелім паміж сабой — мы аб’ядноўваемся і ўзбагачаем культуру кожнага з нас. У гэтым галоўны пасыл нашага сёлетняга свята беларускай незалежнай культуры, — падкрэслівае суаргнаізатрак.

Фестываль, які ладзіць фонд «За вашу і нашу свабоду», адбудзецца чатырнаццаты раз. Яго падтрымліваюць польскія партнёры, сярод якіх Бюро Еўрапейскага парламента ва Уроцлаве, Калегіум Усходняй Еўропы, Акадэмія тэатральных мастацтваў і Уроцлаўскі дом літаратуры, а галоўным фундатарам з'яўляецца Цэнтр імя Мірашэўскага.

Паводле Наталлі Хацько, гэта пацвярджае: беларуская культура цікавая не толькі беларусам і ўжо стала часткай культурнага жыцця горада.

Размову пар фестываль слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Беларускі віртуальны праект Gurt GukAI прадстаўляе альбом «Беларускамоўнае. Песні ў эміграцыі»

12.08.2026 09:49
Ідэя — паказаць, як па-рознаму можа гучаць беларуская мова.

У Варшаве беларусы правядуць серыю паказаў нямога кіно з жывой музыкай

26.08.2026 07:18
З 1 па 17 верасня ва ўнутраным дворыку па адрасе вуліца Фоксаль, 11 у Варшаве адбудзецца другі фестываль «Нямая ліхаманка» – серыя паказаў нямога кіно з жывой музыкай.

Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва «Камунікат» едуць у восеньскі тур з прэзентацыямі новай кнігі «Лірыка»

09.09.2026 08:11
Менавіта «Лірыка» стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі.