Фільм пра гітарыста і заснавальніка гурту «Lady Pank» Яна Барысевіча даступны на «Netflix». Ён распавядае гісторыю нялёгкай маладосці і нялёгкіх першых крокаў у музыцы, які ў камуністычную эпоху ў 1980-х гадах вырашыў пайсці супраць плыні і ажыццявіць сваю мару стаць рок-зоркай.
Ян Барысевіч тлумачыць, што сцэнар быў заснаваны на яго жыцці, і яго жонка ўгаварыла яго падзяліцца сваімі сакрэтамі з рэжысёрамі.
— Думаю, калі б не мая Малгося, я б ніколі на гэта не пагадзіўся. Прынамсі па той прычыне, што маё жыццё было розным, не толькі каляровым. Але мы вырашылі, што калі ёй не перашкаджаў мой стыль жыцця, важна паказаць мяне як чалавека, кагосьці, хто зрабіў у гэтай краіне шмат, у плане музыкі. У сувязі з гэтым я нічога не схаваў. Там няма такога, што мяне паказваюць суперчалавекам.
Ян Барысевіч тлумачыць, што ў фільме «Менш чужы» можна ўбачыць, сярод іншага, як ён адкрыў сваю любоў да музыкі і што для яго значыць ігра на гітары.
Рэжысёр Крыстафер Рус тлумачыць, што яго фільм распавядае гісторыю незвычайнага летуценніка.
— Гэта фільм пра чалавека, які хацеў споўніць свае мары. У фільме мы паказваем, што гэтая мара не была бясплатнай, што яна нямала каштавала, таксама ў прыватным жыцці. Мы паказваем і светлы, і цёмны бок гэтага рокавага жыцця. Мы таксама хацелі паказаць, што на фоне пахмурнай рэчаіснасці ПНРу, паяўляюцца каляровыя птушкі. Публіцы і ім самім гэты колер быў патрэбны. І мы гэта паказалі ў фільме.
Яна Барысевіча грае музыка Мікалай Букрэвіч, які дэбютуе на вялікім экране.
ав