Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Варшаўскім кірмашы гістарычный кнігі будзе працаваць беларускі стэнд

25.11.2026 18:00
Будуць прадстаўлены 12 незалежных беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў. Запланаваны шэраг сустрэч з аўтарамі і прэзентацый кніг.
         , 2025 .
Стэнд беларускіх незалежных выдавецтваў на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варошаве, 2025 г.фота: Польскае радыё

Заўтра (26.11) у Аркадах Кубіцкага Каралеўскага замка ў Варшаве пачнецца Кірмаш гістарычнай кнігі.
На ім будзе працаваць стэнд з беларускімі кнігамі. Гэта магчыма дзякуючы Цэнтру Беларускай Салідарнасці.

На стэндзе будуць прадстаўлены 12 незалежных беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў. Запланаваны шэраг сустрэч з аўтарамі і прэзентацый кніг.

26 лістапада (чацвер), 15:00, прэзентацыя зборніка коміксаў «Праз краты».
16:00 — Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына «Перасяленцы ці ўцекачы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гадах».
17:00 — Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў».

27 лістапада (пятніца)
15:00 — Прэзентацыя кнігі Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі».

28 лістапада (субота)
15:00 — Прэзентацыя другога тома кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды».

29 лістапада (нядзеля)
15:00 — Прэзентацыя кнігі Анэты Прымака-Онішк «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia».

Час працы кірмашу:
26–28 лістапада — 10:00–18:00
29 лістапада — 10:00–17:00

Гэта магчымасць не толькі набыць беларускія кнігі, але і асабіста пазнаёміцца з аўтарамі, адкрыць для сябе новыя выдавецтвы і падтрымаць тых, хто працягвае ствараць і выдаваць беларускую літаратуру.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры