Беларуская Служба

Польскія ўлады плануюць увесці новы падатак – на прадукты з высокім утрыманнем цукру

13.02.2020 15:20
Палова жыхароў краіны мяркуе, што падатак негатыўна паўплывае на сітуацыю фермераў і садоўнікаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Польскія ўлады плануюць увесці новы падатак – нагадвае Rzeczpospolita. Ім будуць абкладзеныя прадукты, якія ўтрымліваюць высокі адсотак цукру. Эксперты аховы здароўя перакананыя, што цукровы падатак палепшыць стан здароўя палякаў.

У сваю чаргу палова жыхароў краіны мяркуе, што падатак негатыўна паўплывае на сітуацыю фермераў і садоўнікаў, а прыкладна 40% апытаных адзначыла, што ўвядзенне такога падатку нясе пагрозу эканамічнай свабодзе. Большасць апытаных сказала таксама, што ўвядзенне падатку стане прычынай павышэння цэн.

Паводле дадзеных Нацыянальнага фонду здароўя, спажыванне цукру ў Польшчы з кожным годам расце. Цяпер яно складае ўжо каля 50 кілаграмаў у год на душу насельніцтва, адпаведна, рэзка расце колькасць хворых на дыябет.

Караліна Кавальска/нг