Што дазваляе зрабіць такія высновы? - тлумачыць Dziennik Gazeta Prawna.
У недалёкай будучыні на паліцах у крамах не будзе італьянскага сыра ці іспанскай каўбасы.
Прадукты наагул ёсць, праблемы ўзнікаюць з пастаўкамі. І хоць Еўрасаюз увёў правіла, згодна з якім праверка на ўнураных межах ЕС не павінна працягвацца больш за 15 хвілін, то ў рэчаіснасці працягваецца даўжэй. У выніку некаторыя тавары псуюцца. Па-другое, у Італіі і Іспаніі не хапае людзей, якія загрузілі б тавар.
У такой сітуацыі з'яўляюцца меркаванні, што калі не стане імпартных прадуктаў, іх месца зоймуць польскія. Зʼяўляецца шанец для польскіх вытворцаў на павелічэнне продажаў і ўвод новых прадуктаў.
- Замежны асартымент займаў на паліцах не больш за 20% тавараў. Гэта азначае, што польскія вытворцы не зоймуць вялікай свабоднай нішы, – зазначае старшыня Польскай Федэрацыі вытворцаў харчавання Анджэй Гантнэр. Але можа так здарыцца, што калі не стане рысу, палякі пяройдуць на польскія макароны. Калі не стане аліўкавага алею з Італіі, папулярным стае польскі рапсавы алей.
Эксперты звяртаюць увагу на перашкоды для новых польскіх прадуктаў. Па-першае, кліенты хочуць чутка зрабіць пакупкі і бяруць тое, што ведаюць. Па-другое, навінкі неабходна разрэкламаваць, а цяпер у вытворцаў няма на гэта грошай.
Аб шанцах і перашкодах для польскай ежы ў часы эпідэміі піша Dziennik Gazeta Prawna.
яс