Беларуская Служба

Палякі перасталі закупацца на запас

01.04.2020 07:58
Рух у гіпермаркетах упаў на 25%, а ў касметычных крамах – на 27%.
Ілюстрацыйны здымакigorovsyannykov/pixabay.com/CC0

Пасля таго, як урад Польшчы паведаміў нейкі час таму пра закрыццё школ і гандлёвых цэнтраў, палякі масава падаліся ў крамы рабіць запасы. Цяпер ад чэргаў і следу няма, паведамляе газета Rzeczpospolita. Актуальна, у параўнанні з тым тыднем (9-15 сакавіка), рух у гіпермаркетах упаў на 25%, а ў касметычных крамах – на 27%.
Зменшылася не толькі лічба кліентаў, але і спажывецкі кошык: у тыдзень інтэнсіўных пакупак кожны пакупнік купляў у сярэднім 19 найменняў тавару, цяпер – 13.

У адрозненні ад традыцыйных крамаў, дзе назіраецца падзенне тавараабароту, ён расце ў інтэрнэце. Так, у параўнанні з лютым продаж прадуктаў харчавання ў інтэрнэце павялічыўся на 21%, а бытавой хіміі – ажно на 42%, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс