Беларуская Служба

Урадавая дапамога без марнатраўства

19.10.2020 15:34
Як у Польшчы ратуюць фірмы ад наступстваў каранціну?
Прэм'ер міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Grzegorz Michałowski

Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Тысячы кампаніяў зноў апынуліся на мяжы банкруцтва. Польскі ўрад увёў новыя абмежаванні, якія загадваюць закрыць або сурʼёзна абмежаваць дзейнасць сектара паслуг. Для шматлікіх фірм – гэта азначае барацьбу за выжыванне. Без дапамогі ўрада яны асуджаныя на закрыццё.

Напрыклад, толькі ў фітнес-індустрыі працуе каля 100 тысяч чалавек, і яна штогод прыносіць 3-4 мільярды злотых абароту. У суботу падчас пратэсту ў Варшаве прадстаўнікі гэтага сектара звярнуліся да ўрада з просьбай не ўводзіць жорсткіх абмежаванняў, або прадставіць дапамогу, піша выданне.

Урад абяцае дапамагчы кампаніям, вымушаным зноў закрыцца. Але падтрымка будзе кропкавай, толькі для тых, хто найбольш пацярпеў ад абмежаванняў. Прадстаўнік урада праінфармаваў, што для прадпрымальнікаў з галін, якім абмежаваныя даходы ў выніку пандэміі, будзе падрыхтавана сістэма падтрымкі з асаблівай абаронай працоўных месцаў.

У той жа час эксперты, як і палітыкі, заяўляюць, што не павінна быць масавай раздачы грошай. Трэба разумна дапамагаць, сказаў газеце генеральны дырэктар Канфедэрацыі прадпрымальнікаў «Левіятан» Гжэгаж Бачэўскі. Падтрымку павінны атрымаць толькі тыя субʼекты, якія маюць перспектывы кампенсаваць страты. Польшча не можа сабе дазволіць сабе ўтрымліваць фантомны бізнес. Апроч антыкрызісных шчытоў, неабходная праграма рэструктурызацыі кампаніяў, – падкрэслівае выданне.

юл