Беларуская Служба

Пасля Новага года будзе назірацца шмат банкруцтваў

12.12.2020 13:29
Пасля некалькіх месяцаў паляпшэння сітуацыя прадпрымальнікаў у Польшчы зноў пагаршаецца.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Autorstwa Syda Productions

Пасля некалькіх месяцаў паляпшэння сітуацыя прадпрымальнікаў у Польшчы зноў пагаршаецца, -піша «Rzeczpospolita». Сведчаць аб гэтым затрымкі плацяжоў.

Даследаванне BIG InfoMonitor, паказвае, што ў кастрычніцкім апытанні доля кампаній, якія заяўляюць пра затрымкі плацяжоў на працягу 60 дзён, перавысіла 45 адсоткаў апытаных.

У чацвёртым квартале году настроі прадпрымальнікаў пагаршаюцца. У гэтай сітуацыі павялічваецца працэнт тых, хто падкрэслівае, што цяпер трэба думаць пра сябе і адмовіцца ад разумення партнёраў, якія не плацяць. У выніку становіцца ўсё больш прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць розныя інструменты па спагнанні запазычанасці, піша газета.

Растуць таксама даўгі, што пацвярджаюць Рэестры даўжнікоў BIG InfoMonitor і BIK. Больш за ўсё пацярпелі сектары, у якіх уведзены найбольш жорсткія абмежаванні: адпачынак (19,1%), турызм (18,4%) і культура (13,1%), а таксама транспарт.

- Ёсць і псіхалагічныя фактары. Шырокія спадзяванні на спыненне пандэміі, не спраўдзіліся і, хоць вакцына крыху палепшыла настрой, на сённяшні дзень ужо ўсе ведаюць, што пандэмія будзе працягвацца яшчэ некалькі месяцаў. Такім чынам, паказчыкі аптымізму не хутка вырастуць, – кажа эканаміст праф. Вітольд Арлоўскі.

Пасля Новага года будзе назірацца шмат банкруцтваў, асабліва сярод рэстаратараў, якія не падрыхтаваныя працаваць толькі на вынас або з пастаўкай да кліентаў, і не маюць фінансавага забеспячэння, а вясной наступіць другая хваля банкруцтва і, перш за ўсё, звальненні. Прадпрымальнікі, якія атрымалі дзяржаўныя субсідыі, абавязаныя нейкі час утрымаць працоўныя месцы. Гэтыя абавязацельствы, перастануць дзейнічаць вясной, – адзначае «Rzeczpospolita».

яс