Беларуская Служба

Польшчы патрэбная «зялёная стратэгія»

14.12.2020 17:32
Экалагічная халодная вайна прымушае Еўропу да больш канкрэтных дзеянняў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Краіны Еўразвязу хутка страцяць пазіцыю лідара ў гэтак званай зялёнай эканоміцы, таму кіраўнікі дзяржаў ЕЗ вырашылі яшчэ больш увагі прысвяціць абмежаванню парніковых газаў у прамысловасці, піша Dziennik Gazeta Prawna. Урсула фон дэр Ляен на сустрэчы з нагоды 5-ай гадавіны «парыжскіх пагадненняў» заявіла аб планах Еўразвязу зменшыць выкід парніковых газаў у 1990-2030 гадах на 55%. Раней гаварылася пра 40%. Такія змены ў палітыцы еўрапейскіх дзяржаў могуць вынікаць з таго, што за апошнія гады зацікаўленасць у пераходзе і развіцці зялёнай эканомікі і энергіі выказалі шэраг іншыя дзяржы, у тым ліку Кітай – найбуйнейшы “забруджвальнік” атмасферы.

Нават Вялікабрытанія, якая летась канчаткова выйшла з ЕЗ, плануе абмежаваць выкіды ажно на 68% за той адрэзак часу. Ёсць і дзяржавы, якія не вельмі хочуць абмяжоўваць выкід шкодных рэчываў. Гэта, між іншым, Расія, Турцыя і Аўстралія. Навукоўцы лічаць, што 20-я гады 21 стагоддзя пройдуць пад знакам зялёнай энергіі.

Гэты трэнд не абміне і Польшчы, якая збіраецца адмовіцца ад вугалю да 2040 года. Калі гэтага не зрабіць, краіна можа стаць менш прывабнай для інвестараў, а вобраз Польшчы ў свеце стане негатыўным, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Dziennik Gazeta Prawna/аев