Беларуская Служба

Праўленне кампаніі CD Projekt папрасіла прабачэння за хібы ў гульні Cyberpunk 2077

15.12.2020 14:45
Пасля прэм’еры Cyberpunk акцыі кампаніі на біржы значна ўпалі.
Cyberpunk 2077 jest jednąz najbardziej oczekiwanych gier komputerowych 2020 roku
"Cyberpunk 2077" jest jedną z najbardziej oczekiwanych gier komputerowych 2020 rokuikkimeel/ Shutterstock

Выданне Rzeczpospolita піша на першай паласе пра новую камп’ютарную гульню Cyberpunk 2077 польскай кампаніі CD Projekt. Газета падсумоўвае першыя дні пасля выхаду гульні. Негатыўныя рэцэнзіі гульні на прыстаўкі выклікалі значнае падзенне цэн акцый кампаніі. Праўда, версія гульні на персанальныя кампю’тары збірае цалкам добрыя адзнакі, але адмоўныя водгукі пра версію на прыстаўкі выклікалі падзенне агульнай ацэнкі гульні, якую гульцы чакалі шмат гадоў.

Праўленне кампаніі папрасіла прабачэння за памылкі і паабяцала паправіць якасць версіі на прыстаўкі. Паведаміла нават пра магчымасць вярнуць гульню і атрымаць назад заплачаныя грошы. Гульня горш дзейнічае на прыстаўках старэйшай генерацыі. Час пакажа, які адсотак гульцоў вырашыць вярнуць гульню, а колькі пачакае новай версіі, – адзначае старшыня кампаніі Адам Кіціньскі. І дадае, што, нягледзячы на тэхнічныя праблемы, гэта вельмі добрая гульня, аб чым сведчыць надалей вельмі вялікая колькасць гульцоў, якія граюць у яе на партале Steam.

CD Projekt яшчэ некалькі месяцаў таму быў самай буйной польскай кампаніяй на варшаўскай біржы каштоўных папер. Восенню на першае месца выйшла фірма інтэрнэт-продажу Allegro. А пасля прэм’еры Cyberpunk акцыі кампаніі яшчэ больш упалі.

Пропускам кампаніі ў элітны клуб камп’ютарных гульняў была гульня «Вядзьмак», якая прадалася ў звыш 50 мільёнах экзэмпляраў. Дзякуючы яму галіна камп’ютарных гульняў развівалася ў Польшчы на працягу апошніх гадоў вельмі інтэнсіўна. Ці праблемы CD Projekt пашкодзяць сектару? Хутчэй не, але яны паказалі, наколькі гэта рызыкоўная галіна эканомікі.

нг